Сольны канцэрт гурта МУТНАЕВОКА

16.05.2019 19:00 - 19:00 Клуб BRUGGE (Партызанскі пр-т, 6А) 15 BYN

16 траўня адбудзецца традыцыйны вясновы канцэрт гурта МУТНАЕВОКА у клубе “BRUGGE”

Гэта мінскі пост-гранж, які здаўна вядомы слухачу сваімі жывымі выступамі, прасякнутымі неўтаймаванай энергетыкай.
Як аголеным нервам гучаць песні гурта, ніколі і нікога не пакідаючы ў спакоі.

Вялікі сольнік прымеркаваны да прэзентацыі сінгла з новага міні-альбома, што выйдзе ўжо сёлета, ды, вядома, не абыйдзецца без баявікоў з трох ранейшых альбомаў.

Вас чакае дзве гадзіны непаўторных эмоцыяў, адзінства і незалежнасці.

Квіткі на танцпляц:
Загадзя – 15 BYN bezkassira.by
У дзень – 20 BYN

Квіткі за столікі:
Загадзя – 20 BYN
У дзень – 25 BYN

Інфалінія і замова квіткоў: +375(29)205-17-78


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

13.07.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ