Беларускамоўная экскурсія па кулінарнай Варшаве

13.09.2026 12:00 - 14:00 музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6) Бясплатнае

 

У нядзелю, 13 верасня, Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію «Кулінарныя гісторыі яўрэйскай Варшавы». 



Пройдзеце слядамі тых базараў, крам і мясных лавак, якіх ужо не знайсці на мапе сучаснай Варшавы. 

Даведаецеся, дзе варшаўскія яўрэйкі куплялі найлепшую гародніну, садавіну і мяса. Наведаеце забытыя месцы, дзе раней віравала жыццё, і пазнаёміцеся з захапляльнымі яўрэйскімі кулінарнымі звычаямі. 

Вядоўца — экскурсаводка Таццяна Казак. 


Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл atrutneva@polin.pl




Вам можа быць цікава

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ