«Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі»

12.10.2017 18:00 - 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

12 кастрычніка 2017 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пройдзе адкрыццё фотавыставы “Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі”, прымеркаванай да святкавання 100-гадовага юбілею незалежнасці Фінляндыі.

Фінляндыя – 100-гадовы юбілей

Сёлета Фінляндыя святкуе стагоддзе дзяржаўнай незалежнасці. Цягам 2017 года будзе праведзена больш за 3000 святочных мерапрыемстваў як у самой Фінляндыі, так і ў 100 іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Больш падрабязна на www.finland100.by

Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі

На фотавыставе ўНацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску прадстаўлены працы 10 фінскіх фатографаў-аматараў, якія падзеляцца з беларускім гледачом сваім асабістым поглядам на Фінляндыю. У выставу ўвайшло каля 100 фотаздымкаў на восем асноўных тэм: прырода, вёска, горад, музыка, мастацтва, вольны час, спорт і саўна.

З працамі фінскіх фатографаў можна будзе азнаёміцца з 12 кастрычніка па 4 лістапада 2017 года па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 3. Больш падрабязна пра графік працы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: www. ncsm.by

У адкрыцці выставы фінскай фатаграфіі прыме ўдзел Пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі Крыстар Мікельсан, а таксама прадстаўнікі Фінска-беларускага таварыства SVVS.

Пасля цэрымоніі адкрыцця выставы адбудзецца лекцыя аднаго з вядомых фінскіх фатографаў Юссі Аалта “Гісторыя і сучасны стан фінскай фатаграфіі”. З боку Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў будзе зроблена кароткая прэзентацыя аб беларуска-фінскіх сувязях у творчай фатаграфіі. Пачатак лекцыйнага блоку а 19-й гадзіне.

Уваход на адкрыццё выставы і лекцыю – вольны.

Выстава арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Аддзялення Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

«Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі»
12.10.2017 – 04.11.2017
г. Мінск, Някрасава, 3

Старонка падзеі ў ФБ: https://www.facebook.com/events/350743762036189/

Сайт НЦСМ: http://ncsm.by/calendar/suomi-100-10-fatografa-z-fnlyandy


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

22.05.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ