Сустрэча з Алінай Нагорнай у Берліне

20.05.2025 19:00 - 21:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае



 У аўторак, 20 траўня, Fem*Hub запрашае на сустрэчу Fem*texturen з Алінай Нагорнай.





У кнізе «Мова 404» спадарыня Аліна распавядае гісторыі тых, хто сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй і змагаецца за права гаварыць на роднай мове.

Праз асабістыя гісторыі кніга паказвае, як каланіяльныя механізмы і сёння працягваюць уплываць на моўную рэчаіснасць Беларусі.

Акрамя чытання, вас чакае міні-квіз пра моўныя правы і прэзентацыя новага праекта спадарыні Аліны — стварэнне беларускай нацыянальнай азбукі.


Мадэратарка — Яня Равяка, студэнтка гендарнай магістратуры Гумбальдскага ўніверсітэта Берліна, даследчыца.


Уваход вольны, ахвяраванні на падрымку Fem*HUB вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀


 


Вам можа быць цікава

Купалле ў Чарлтане

04.07.2025 (14:00 - 22:00) Prindle Pond

«Петля Пристрастия» і «Касіяпея» ў Батумі

04.07.2025 (19:00 - 21:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Street)

Купалле ў Залессі

05.07.2025 (20:00 - 23:55) паркавая зона Залескага Дома культуры

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ