Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку

05.09.2026 11:00 - 19:00 Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А) Бясплатнае
У суботу, 5 верасня, у Беластоку адбудзецца свята вуліцы Варшаўскай.

На працягу дня ў свае прасторы будуць запрашаць мясцовыя ўстановы і арганізацыі. У розных кутках вуліцы пройдуць выставы, сустрэчы, кірмашы, майстар-класы ды іншыя натхняльныя падзеі.

Ідэя свята ў тым, каб лепш пазнаёміць між сабой людзей, што жывуць і працуюць на Варшаўскай, паказаць мясцовыя ініцыятывы і разам ствараць супольнасць вакол вуліцы. 

А цэнтр беларускай культуры адкрывае Беларускі панадворак па адрасе!

Вас там чакае:

  • 14:00–19:00 Беларускі кірмаш
  • Кнігі, рамесныя вырабы ды іншыя цікавосткі ад беларускіх аўтараў і майстроў
  • 14:00 «Дзяды» Адама Міцкевіча па-беларуску
  • Далучайцеся да акцыі Narodowe Czytanie і дэкламуйце славуты твор па-беларуску
  • 14:30 Музычны шпацыр з капэлай «Dzivasnuby»
  • Капэла выйдзе з панадворка ды пройдзе па Варшаўскай з праграмай традыцыйнай музыкі
  • 15:00 Сустрэча з тэатрам
  • Запрашаюць дзетак на тэатральныя анімацыі з Аляксандрам Енджэеўскім
  • 16:00 Патанцоўка з капэлай «Dzivasnuby»
  • Традыцыйная музыка і народныя танцы для ўсіх ахвотных
  • 17:00 Канцэрт PomidorOff
  • 18:00 Chillout з DJ Dayte Mikrofona

Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ