Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 19:00 - 21:00 Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10) ад 87,99 злотых



21 верасня, у панядзелак, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT запрашае на спектакль «Радзіва Прудок» паводле Андруся Горвата. 



Спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а ў пэўны момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. 

Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою. 

Граюць Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч. 

Мова — беларуская. 

Працягласць — 1 гадзіна 40 хвілін. 


Квіткі коштам ад 87,99 злотых ёсць па спасылцы




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ