Святочнае літаратурнае чаяванне з унучкай Якуба Коласа ў Мінску

14.01.2025 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 30 рублёў


У аўторак, 14 студзеня, у музеі Якуба Коласа ладзяць святочнае літаратурнае чаяванне.




 Унучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, па прафесіі матэматык, выкладчык, памятае свайго славутага дзеда з дзяцінства − да пяці гадоў яна жыла ў доме, дзе зараз знаходзіцца яго музей. 

У дзень, калі дзядуля памёр, у маленькай Машы быў дзень нараджэння. 

Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда? 

Які характар быў у класіка беларускай літаратуры?

 Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? 

Вы ўбачыце ўнікальныя фатаграфіі Якуба Коласа з унукамі, пройдзецеся па тых самых пакоях са старых фота, а ў гонар навагодніх свят даведаецеся пра зімовыя сямейныя традыцыі паэта і ўбачыце сапраўдныя цацкі з ёлкі Якуба Коласа. 

Квіткі — 30 рублёў. 

Запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ