Канцэрт беларускіх гуртоў у Варшаве

17.01.2025 19:00 - 21:00 Chmury (11 Listopada 22) ад 45 злотых
 

17 студзеня, у пятніцу, у Варшаве граюць вялікі супольны канцэрт беларускія індзі-гурты.






Марозныя гукі, энергія бунтарства і меланхолія, узятыя наўпрост з беларускай душы, — усё, чаго вам не хапала.


Удзел бяруць: 


«Kowelskie Psy» — электрапанк, які не зусім упісваецца ў трэнд #coldwave, але яго дэпрэсіўныя, сацыяльныя і экзістэнцыяльныя тэксты трапляюць проста ў сэрцы эмпатычных людзей (калі вы такіх маеце). Прэзентуе новаы альбом «Gav!No».

«Serbskiy Nozh» — постпанк і спроба знайсці гучанне, якое адлюстроўвае актуальныя тэмы, звязаныя з палітычнай і гістарычнай спадчынай Беларусі і Усходняй Еўропы. Прэзентуюць новы сінгл «Evropa».

«Sož» — electro postpunk з Гомеля, названы ў гонар мясцовай ракі. Прэзентуе новы сінгл «Eras i Tanatas».

 «Prorva» — coldpunk і прамая, класічная для жанру лірыка ў спалучэнні з меладычным гітарным дуэтам стварае сусвет страчанага свету. 




Квіткі коштам 45 злотых бярыце па спасылцы. На ўваходзе будзе 50 злотых.








Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ