Тэатр ценяў паводле твораў Пятра Васючэнкі ў Мінску

19.05.2026 14:00 - 19:30 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 BYN
У аўторак, 19 траўня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца тэатр ценяў паводле твораў Пятра Васючэнкі.

Музей Максіма Багдановіча ахутваецца хмарамі — здаецца, што неўзабаве ўсё патане ў цемры...

Але гэта — зусім не злы рок, а новыя прыгоды і захапляльнае падарожжа паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў абсалютна іншым выглядзе — тэатры ценяў.

Загадкавыя абрысы будуць блукаць па белым палатне і баяць надзвычай цікавую, нават з ноткай філасофіі, гісторыю.

Уся музейная каманда згуртавалася, каб паказаць вам, як цені ажываюць! Яны ператворацца ў герояў аповеда і загучаць.

Уваход — 5 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 17 355 22 95.

Дата і час: 19 траўня ў 14.00, 15.00, 16.00 і 18.30


Вам можа быць цікава

Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

14.06.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай

Шпацыр «Музыка віленскіх паркаў» у Вільні

14.06.2026 (12:00 - 14:00) ля касцёла св. Ганны (Maironio g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ