«Ноч музеяў—2026» — афіша (каля)літаратурных падзей у Мінску

16 траўня пройдзе традыцыйная «Ноч музеяў» і літаратурныя музеі Мінску не стануць выключэннем. Музей Якуба Коласа, Музей Максіма Багдановіча і Літаратурны музей падрыхтавалі размаітыя праграмы: ад ценевага тэатру паводле твораў Пятра Васючэнкі да выступаў Іллі Шынкарэнкі, капэлы Алеся Лася і гурта «Барысаўскі тракт», піша bellit.info.

Fota Viktara Malyščyca
Фота Віктара Малышчыца

Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча 

Музей сёлета абраў касмічную тэматыку і таму праграма мерапрыемстваў носіць назву «Зорны час». Наведнікаў чакаюць з 17 гадзіны, калі пачынаюцца забавы для дзяцей.

Для самых маленькіх пройдзе паказ спектакля Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня» і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой — «Касмічныя прыгоды Вухуціка».

Можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.

Afiša

А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:

  • музычныя выступленні фолк-праекта «BRAMA MORA» і Іллі Шынкарэнкі;
  • модны паказ брэнда «Tikota» і яго стваральніцы Кацярыны Бязрукавай;
  • інтэлектуальныя забаўкі — квіз «Дакрануцца да зор» і квэст «Выканаць немагчыма»;
  • монаспектакль Аляксея Кулакова «Гражданин Луны» і ценевы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
  • лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
  • курс «літаратурнай касмаграфіі» ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.

«І гэта яшчэ не ўсё!» — інтрыгуюць супрацоўнікі музея і запрашаюць завітаць да іх у госці.

Уваходны квіток — 20 рублёў і 15 рублёў для дзяцей (да трох гадоў — бясплатна)

Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 

Afiša

Музей запрашае на адмысловую праграму «Кола© часу», калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола© часу спыняецца на імгненне і сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй.

15:00–15:30 — тэатр пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»

15.30; 16.15; 17.00 — батлеечная інтэрмедыя «На Юр’я» ад арт-гурта «Церніца»

15:00–17:00 — гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам» (кожную гадзіну)

15:00–17:00 — майстар-класы для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)

16:00–17:00 — куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева «Вобразы родныя мілага краю».

17:00–18:00 — прэзентацыя «Выстаўкі адной карціны» (1926г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

17:00–18:00 — прэзэнтацыя выстаўкі «Годны Народны» з фондаў музея Якуба Коласа

17:20–19:00 — лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель

19.30, 20.00, 20.30 — аўтарская экскурсія «Сны Якуба Коласа» (аплочваецца асобна — 10 р.) ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч. Гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным «мірным прытулку». Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі.

Afiša

Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума.

Запіс на экскурсію:

19.30 — https://forms.gle/zCXQsrZCFNR7i3Sp8

20.00 — https://forms.gle/2E79qC8RxEBSwMS18

20.30 — https://forms.gle/TSK41pau1ZQAAige9

18:30–19:00 — Зона каля экспазіцыі «У хвалях няспыннага руху...». Традыцыйныя беларускія спевы ад фальклорнага гурта «Соль».

19:00–20:00 — Зона каля часовай экспазіцыі «У хвалях няспыннага руху...». Традыцыйныя беларускія танцы ад Капэлі традыцыйнай музыкі «Анягож».

20:00–21:00 — канцэрт барочнай музыкі ад Алеся Лася.

Усе наведнікі змогуць даведацца шмат цікавага пра гісторыю беларускай музыкі, пачуць музыку эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, вядома ж, змогуць патанчыць.

Адрас: вул. Акадэмічная, 5, Мінск

Агульны ўваходны білет — 15 бел. руб.

Падрабязнасці тут.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Afiša

Музей запрашае 16 мая з 18:00 да 23:00 (каса да 22:30) завітаць на інтэрактыўную праграму «Вечар белых ружаў».

18:00-18:30 — Прэзентацыя часовай экспазіцыі «Купалаў дом — 100!», прысвечанай 100-годдзю набыцця паэтам дома, на месце якога паўстаў музей.

18:00-22:00 — Квэст «Дамы́ і да́мы». Выдатная магчымасць прымяніць кемлівасць і знаходлівасць. Па выніках квесту будзе праведзены розыгрыш прызоў!

18:30 — «Госці Янкі Купалы: сучасны выгляд»: дэфіле ад студэнтаў кафедры дызайна моды БДУ.

20:00-21:30 — «Кінагасцёўня ў Янкі»: дэманструецца першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Колькасць месцаў абмежаваная. Каб набыць квіток на кінасеанс, трэба выканаць заданні ў інтэр’ерах Купалавага дома.

20:00-20:30 — «Купалаўскі ход»: магчымасць удасканаліць майстэрства ў шахматах — любімай гульне песняра.

21:00-22:00 — Майстар-клас па побытавых танцах ад гурта «Скарбніца Традыцый».

Кошт: 15 рублёў (дарослыя), 5 рублёў (школьнікі).

Адрас: вул. Янкі Купалы, 4

Літаратурны музей

Afiša

Галоўнай падзеяй вечара ў Літаратурным музеі стане «Літаратурны аўкцыён». Кожнага наведніка запрашаюць далучыцца да стварэння ўнікальнага прызавога фонду, дзе кожная кніга можа стаць сапраўдным скарбам.

Што трэба зрабіць?

  • Выбраць кнігу на беларускай мове, якую вы хочаце выставіць на аўкцыён (яна павінна быць у добрым стане, без пашкоджанняў).
  • Даслаць фота кнігі на пошту музея: naadmgbl@gmail.com.
  • Прыдумаць загадкавае апісанне — так, каб усім захацелася мець гэту кнігу ў сваёй бібліятэцы, але без назвы і імя аўтара.
  • Пасля атрымання пацверджання на электронную пошту завітаць у музей, каб перадаць кнігу на падрыхтоўку да аўкцыёну і атрымаць свой стартавы капітал. У святочны вечар у музеі будзе дзейнічаць уласная валюта — «літалеры».
  • 16 мая прыйсці ў музей і стаць сведкам таго, як будзе развівацца далей гэтая літаратурная прыгода! Магчыма, галоўны лот вечара дастанецца менавіта Вам!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Літаратурны музей Петруся Броўкі

Afiša

«Ноч музеяў — 2026: Час рамантыкаў і аптымістаў» у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прапануе вярнуцца да тых часоў, калі гэтая вера ў лепшую будучыню была паветрам, якім дыхаў кожны.

1960-я — гэта час, калі моладзь стала галоўнай рухаючай сілай. Аптымізм, рамантыка адкрыццяў і веры ў чалавека — усё гэта знайшло адлюстраванне ў культуры. Пятрусь Броўка, паэт з нязгаснай усмешкай, які трымаў руку на пульсе часу, пакінуў нам у спадчыну запавет — ісці ўпарта да сваёй мары, нягледзячы ні на якія перашкоды.

ПРАГРАМА:

18:00 — Лекцыя «Мінск 1960-х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі» (Антон Дзянісаў, гісторык).

19:00 — Лекцыя «Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 — 1968)» (Аляксандр Гужалоўскі, гісторык).

20:00 — Майстар-клас па джазавых танцах ад студыі танцаў «Качели».

22:00 — Канцэрт гурта «Борисовский Тракт».

А ТАКСАМА:

  • Выстава «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе»,
  • Віктарына па эпосе 1960-х гадоў,
  • Майстар-клас па стварэнні паштовак з зорным небам,
  • Інтэрактыўная праграма з варажбой на картах Таро,
  • Інтэрактыў «Броўчын тэлефон», знаёмства з фільмаскопам,
  • Разыгранка «Квітка ўдачы» і многае іншае!

Кошт 20 руб.