Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне распачала набор на новы навучальны год

У Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне распачаўся набор на новы 2026/27 навучальны год. Пра гэта паведаміла заснавальніца школы Анастасія Шпакоўская на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Pieršaja bielaruskaja anlajn-škola va UkrainieФота: сацсеткі Анастасіі Шпакоўская

«На жаль, нашы дзеці апынуліся закладнікамі палітычных падзеяў.

За ўсе шэсць год існавання Першай Беларускай школы ва Украіне, мы сутыкнуліся са шматлікімі гісторыямі барацьбы за веды і атэстаты нашых дзяцей.

Чаго тут толькі не было...і немажлівасць атрымаць дакументы з беларускай школы, і непаразуменне ў новых навучальных установах, і булінг і шмат-шмат дзіцячых траўм....адным словам боль...боль за тое, што столькі маленькіх беларусаў не маюць мажлівасці якасна працягваць адукацыю.

Вымушаны страчваць час і жаданне вучыцца ўвогуле.

Ствараючы Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне, я марыла зрабіць яе бясплатнай, спадзяючыся на падтрымку фондаў ці адукацыйных устаноў, якіх шмат было створана за астатнія шэсць год... На жаль.

Створаны цэлы шэраг ўстаноў, дзеля асвойвання бюджэтаў, але па факту ніводнай школы, якая б захоўвала беларускі вектар прадметаў і давала б паўнавартасную сярэднюю адукацыю, акрамя Першай беларускай анлайн-школы ва Украіне, не існуе.

Я ганаруся тым, што наша каманда працягвае працаваць і верыць у будучыню нашых дзяцей.

Я ганаруся тым, што мы маем мажлівасць захаваць невялікія кошты за навучанне і даваць нашым вучням якасную адукацыю.

Мы пачынаем новы набор вучняў на наступны навучальны год, і будзем рады калі ўсе дзеці, якім патрэбна дапамога ў атэстацыі і навучанні прыйдуць да нас», — напісала Анастасія Шпакоўская.

Падрабязней пра школу чытайце па спасылцы.

Першая анлайн-школа ва Украіне працуе з кастрычніка 2020 года. Ідэя яе стварэння ўзнікла ў акторкі і спявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 года была вымушаная з дзецьмі з’ехаць з Беларусі.