Ток-шоу “Людзі, якія мяняюць свет” у Салігорску

20.12.2018 18:00 - 18:00 Кавярня “Янкі” (г. Салігорск, вул. Заслонава, 25) Уваход вольны

Казачнае надвор’е за акном, на душы святочны калядны настрой і хочацца цудаў? Прыязджайце ў Салігорск!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з чароўнымі курсамі “Мова нанова — Салігорск “ і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць усіх ахвочых да цудаў на святочнае афлайнавае ток-шоу “Людзі, якія мяняюць свет”.

Як становяцца беларускімі чараўнікамі-актывістамі?

Як знайсці аднадумцаў і з чаго пачаць?

Дзе ўзяць час і сілы на рэалізацыю і прасоўванне сваіх ідэй?

Сваімі сакрэтамі і магічнымі практыкамі падзеляцца госці ток-шоу:

Максім Рэут (Салігорск), велаактывіст;

Аксана Бярнацкая (Бараўляны), лідарка ГА “ЭкаЖыццё”;

Наталля Халанская (Бабруйск), дырэктарка тайм-клуба “13:87”.

Таксама вас чакаюць сапраўдныя зімовыя песні ад гурта традыцыйных спеваў “Мярэжа” і сюрпрызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

20 снежня

18.00

Кавярня “Янкі”

Вул. Заслонава, 25

Уваход вольны!

Запрашаем пагаварыць і паваражыць разам!

Даведкі +375297121803, razam@budzma.org

 


Вам можа быць цікава

Народная камедыя «Баба Шанэль» у Азярцы

06.09.2026 (14:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Вечаровая экскурсія па Беластоку

06.09.2026 (16:00 - 18:00) ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ