Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”

14.02.2014 18:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6) Бясплатнае

13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.

На Фестывалі (http://stralcou-fest.by/) выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме — міжнародны праект “Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі”, Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, у тым ліку ­— серый “Пункт адліку” і “Кнігарня пісьменніка”, зборніка пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама электронных выданняў BYBOOKS. Будзе прэзентаваная кніга Віславы Шымборскай “Канец і пачатак” з удзелам польскіх паэтаў і беларускія перакладчыкаў. У межах Фестывалю  таксама чакаюцца музычныя выступы і паказ першага прафесійнага буктрэйлера.

14 лютага, пятніца (“ЦЭХ”)

18.00. Адкрыццё фестывалю. Адальстэйн Асбэрг (Ісландыя), Раіса Баравікова, Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк (Украіна), Юлюс Келерас, Данатас Пятрошус (Літва), Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія).

19.00. СЛЭМ-СЭЙШН. Зборная Беларусі – Зборная Свету. Вядзе Андрэй Хадановіч. З удзелам Сяргея Пукста.

Праграма Фестывалю

Навіны Фестывалю на сайце http://stralcou-fest.by/


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Ноч музеяў у Гродне

17.05.2025 (18:00 - 23:00) Стары і Новы Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Арцём Невыважук у Беластоку (16+)

24.05.2025 (19:00 - 21:00) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ