13 ліпеня, у нядзелю, Света Бень грае ў Варшаве спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва».
Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.
Гэта гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам.
Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.
У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесэ.
Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень.
Музыка — Лёня Башаркевіч.
Працягласць — 1 гадзіна.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі коштам 59 злотых шукайце па спасылцы.