Творчая сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» ў Гданьску

21.06.2025 18:00 - 20:00 Le Delice (Wały Jagiellońskie 34 (2-і паверх)) 100 злотых

 

У суботу, 21 чэрвеня, у Гданьску адбудзецца сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» з паэткай Настай Кудасавай





Гэтым разам будзе джаз-фанк і соўл з інтэнсіўнай прысутнасцю духавых інструментаў. Найфайнейшая складанка ад мэтраў, толькі найлепшае. Дудзення мала не будзе, але гэта будзе цудоўнае дудзенне. 

Віно — навінкі з рэгіёна Свартлэнд ці Чорная Зямля Паўднёвай Афрыкі. Вас чакае аповед пра тое, як лаза выжывае ў гэтай спякотнай частцы краіны і якія гатункі віна атрымліваюцца ва ўмовах недахопу вады. 

Паэтка Наста Кудасава падрыхтавала таямнічае паэтычнае падарожжа, дзе рэальнасць сплывае, як дым ад свечкі. Спевы сноў, містычныя водгукі і закадкавыя словы чакаюць нас. 


Мовы імпрэзы — ад эсперанта да суахілі. 


Уваход — 100 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца). Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма. 



Вам можа быць цікава

Выстава Андрэя Кандрацюка ў Брэсце

11.07.2025 17:00 - 27.07.2025 18:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

«Irdorath» у Брне

19.07.2025 (18:00 - 21:00) Letní kino Špilberk (Špilberk 210/1)

Антон Дзюбайла ў Кракаве

25.07.2025 (20:00 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ