Вечарына памяці Ларысы Геніюш у Вільні

07.04.2023 18:00 - 20:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае

У пятніцу, 7 красавіка, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры адбудзецца вечарына памяці паэткі Ларысы Геніюш.



Дата: 7 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня


40 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, але і да сёння яна застаецца для ўлады ворагам, як сведчыць знос яе помніка ў Зэльве.

Прыходзьце ж узгадаць разам жыццё і творчасць паэткі разам з літаратарам і журналістам Сяргеем Дубаўцом, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну. На імпрэзе прагучаць песьні на вершы Ларысы Геніюш у выкананні гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд».

Ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі — рыхтуйце свой любімы верш!

Абяцаюць таксама анлайн-сюрпрызы.

Уваход вольны, вітаюцца данаты.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ