Віцебск. Камедыя “Дажыць да прэм’еры”

05.04.2014 19:00 - 21:00 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа (Замкавая, 2) Бясплатнае

Мікалай Рудкоўскі

Аўтар распачынае сваю п’есу парафразам вядомай прытчы: «Аднойчы партызанцы Веры саснілася, што яна матылёк: яна весела пырхала, была шчаслівая і не ведала, што яна – партызанка. А прачнуўшыся раптоўна, нават здзівілася, што яна –  Вера. І не ведала ўжо: ці гэта ёй саснілася, што яна матылёк, ці матыльку сніцца, што ён – партызанка».
Сюжэт вызначаны коратка і дакладна. Дзвюм актрысам Веры і Каці належыць сыграць партызанак у новай п’есе пра Вялікую Айчынную вайну. У адпаведнасці з прынцыпамі Станіслаўскага дзяўчаты шукаюць спосабы зразумець сваіх гераічных равесніц – пачынаюць іграць у партызанак не толькі на сцэне, а і ў жыцці. Вера корміць багатага і каханага мужа бульбай у мундзірах і адключае ў кватэры святло і ваду… Каці яна забараняе наведваць салярый і нават цырульню. Плацінавыя запанкі з цяжкасцю выменьвае на… два боханы хлеба. Інструктара па фітнэсе, які падпрацоўвае сексуальнымі паслугамі, «падбівае» ператварыцца ў фашыста і катаваць яе…Не пералічыць ўсе трагікамічныя сітуацыі, у якія трапляюць актрысы-партызанкі і ўсе акружаючыя. Гэта рэалістычны абсурд. Самае цікавае – што ж атрымліваюць героі ў выніку сваіх псіхалагічных эксперыментаў.

Пераклад Віталя КРАЎЧАНКІ.
Пастаноўка і музычнае афармленне Сяргея КУЛІКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКІ.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКІ.

Фотаздымкі са спектакля можна паглядзець тут.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Вербная нядзеля ў Суле

28.03.2026 14:00 - 29.03.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

04.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ