Запрашаем на VІІ Усебеларускую дыктоўку!

21.02.2014 18:00 - 21:00 Сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13) Бясплатнае

21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. ТБМ імя Ф. Скарыны і ГКК “Будзьма!” запрашае ўсіх беларусаў, а таксама прыхільнікаў беларушчыны за мяжой узяць удзел у VІІ Усебеларускай дыктоўцы, якая адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма!” У гэтым годзе прапануем пісаць дыктоўку па творах народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, чый 90-гадовы юбілей мы адзначаем сёлета. Тэксты для дыктоўкі арганізатары падабралі як для аматараў класічнага беларускага правапісу, так і для прыхільнікаў так званай “наркамаўкі”.

Імпрэза праводзіцца на сядзібе ТБМ па вул. Румянцава, 13.

Пачатак — 18. 00.

Уваход вольны.

Любіце родную мову — яна дасканалая і прыгожая!

Узоры тэкстаў для VІІ Усебеларускай дыктоўкі чытайце тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ