Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Мюнхене

09.02.2025 18:00 - 20:00 Bellevue di Monaco (Mullerstrasse2-6) Бясплатнае
 

У нядзелю, 9 лютага, Зміцер Лукашук прэзентуе ў Мюнхене трэці том кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі, — «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне».




Адмысловы госць сустрэчы — Алесь Дзянісаў з гурта «Dzieciuki».

 У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія спадар Зміцер правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. 

Гэтым разам сярод герояў кнігі і прадстаўнікі «маладой дыяспары» з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, і беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. 

Да ўсяго, сярод герояў кнігі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны.


Уваход вольны. 


 

Вам можа быць цікава

Выстава Юдэля Пэна «Віцебскі альбом» у Магілёве

31.01.2025 16:00 - 30.03.2025 18:00 выставачная зала музея гісторыі Магілёва (вул. Болдзіна, 1)

Выстава Дар’і Карпавай «Сезон» у Мінску

01.02.2025 18:00 - 07.03.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Жывая спадчына Гомельшчыны» ў Гомелі

06.02.2025 10:00 - 09.03.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ