Выстава «Жывая спадчына Гомельшчыны» ў Гомелі

06.02.2025 - 09.03.2025 10:00 - 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) 5 рублёў



У чацвер, 6 лютага, у палацы Румянцавых і Паскевічаў пачынае працу выстава «Жывая спадчына Гомельшчыны», прысвечаная беларускай традыцыйнай культуры.



 У 2003 годзе Беларусь у ліку першых дзесяці краін ратыфікавала Канвенцыю аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

За гэты час каля 200 аб’ектаў нематэрыяльнай спадчыны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, сярод іх — абрады «Ваджэнне і пахаванне стралы», «Чырачка», «Ваджэнне сулы», «Правады русалкі», «Каменныя дзяўчынкі», якія захаваліся на Гомельшчыне, мясцовыя ельскі, тураўскі, лельчыцкі песенныя стылі выканання абрадавых песень, неглюбская тэкстыльная народная традыцыя, старажытнае рамяство вырабу прыпяцкіх чоўнаў. 

У спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны абрад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна «Юраўскі карагод», традыцыі бортніцтва, якія практыкуюцца ў Лельчыцкім раёне. 

Многія ўнікальныя традыцыі не толькі існуюць у памяці старажылаў, але і знаходзяцца ў жывым існаванні, а значыць, сувязь пакаленняў бесперапынная. 


Уваход — па квітку ў Палац Румянцавых і Паскевічаў. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Ноч музеяў у Гомелі

23.05.2026 (19:00 - 22:30) палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ