• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2022 | Кіно

Беларускае кіно: 10 фільмаў для доўгіх зімовых вечароў

top.jpg

Спачатку зусім сумна

Краявід кінасупольнасці ў межах Беларусі апошнімі гадамі нагадвае пустыню: з’ехалі многія рэжысёры, нехта ў турме (напішыце Віктару Бойку, падбадзёрце яго ў перадкалядны час), фестываль «Лістапад» захоплены Беларусьфільмам, сама дзяржаўная студыя знаходзіцца пад непрамым кантролем КДБ і няздольная выпусціць у пракат нават самыя бяскрыўдныя свае праекты, а надзеі ўбачыць у кінатэатрах незалежнае кіно няма і падаўна.

А цяпер — крыху больш абнадзейліва

У той жа час за мяжой беларускае кіно працягвае атрымліваць прэстыжныя ўзнагароды, служыць для згуртавання дыяспары і нагадваць свету, што наша краіна нікуды не дзелася і цудоўным чынам не зрабілася дэмакратычнай.

І пра аб’яднанне

Budzma.org супольна з часопісам Сойка прапануе займаць месцы на цёплых канапах і спачатку чытаць гэты гайд — пра тыя фільмы, што даступныя да анлайн-прагляду, таму могуць стацца мастом паміж тымі, хто з’ехаў, і хто застаецца тут. А потым — доўга-доўга глядзець наша роднае кіно, пакуль за вакном шалее беларуская завіруха або рассыпаецца шматгалоссем іншаземны натоўп. Добрага прагляду.

1. «Горад майстроў» (Уладзімір Бычкоў, 1965)

Фота 01. Афіша фільма «Горад майстроў». Крыніца_ kinopoisk.ru.jpg
Афіша фільма «Горад майстроў». Крыніца: kinopoisk.ru

На афішах «Лістапада», так і не праведзенага ў 2020 годзе, гарбун-падмятальшчык Караколь працаваў на вуліцах сучаснага Мінска, нагадваючы, што іх ранішнія чысціня і спакой здольныя запоўніцца шумнымі натоўпамі людзей, якія хочуць спяваць і працаваць у горадзе, вольным ад тыраніі. «Горад майстроў» — яркая, аптымістычная казка для дзяцей і дарослых, і робіць яна тое ж, што і павінны рабіць такія фільмы: паказвае наша жыццё такім чынам, што хочацца жыць далей і дажыць-такі да шчаслівага фіналу.


2. «Беларусь: маршрут пераладжаны» (Максім Швед, 2020)

Таксіст — адзін з рэдкіх тыпаў выпадковых людзей, з якімі мы, добраахвотна ці не, але можам адносна доўга паразмаўляць перад тым, як разысціся сваімі дарогамі і больш ніколі не ўбачыцца.

Фота 02. Кадр з фільма «Беларусь_ маршрут пераладжаны». Крыніца_ artdoc.media.ru.jpg
Кадр з фільма «Беларусь: маршрут пераладжаны». Крыніца: artdoc.media.ru

Такія размовы найбольш каштоўныя нечаканымі супадзеннямі і непрадказанымі думкамі. Напрыклад, акурат у Ноч расстраляных паэтаў вам можа трапіцца кіроўца, каторы распавядзе, што ён праўнук пісьменніка Васіля Каваля, рэпрэсаванага ў 1937 годзе. Можа быць, гэты пісьменнік нават нарадзіўся за 20 кіламетраў ад вашай малой радзімы, але вы ніколі раней пра яго не чулі. Альбо гэта будзе колішні высокапастаўлены чыноўнік, які аказаўся занадта сумленным, адсядзеў, выйшаў з турмы і цяпер таксуе. А можа, дзяўчына, што была вашым першым каханнем? Максім Швед, аднак, не рызыкуе даць рэальнасці адбывацца самой па сабе, дадаючы ў свой пераважна дакументальны фільм персанажаў, якія маглі б прагаварыць нейкія істотныя тэмы, падштурхнуць герояў-таксістаў. У выніку фільм не здзіўляе, большасць абмеркаванняў — такія, у якіх вы, напэўна, удзельнічалі сотні разоў. І ўсё ж калі раней магло падацца, што гэта няўдача «Маршруту», з павелічэннем дыстанцыі фільм пачынае выглядаць праўдзівым зрэзам нашага грамадства напярэдадні пратэстаў. Такое самае адчуванне больш ніколі не паўторыцца, і наноў перажыць яго можна толькі з дапамогай мастацтва. 

3. «Праз рэйкі» (Антось Сівых, Ірына Паўловіч, 2022)

Часам фільмы пра беларусаў, што з’ехалі за мяжу, выглядаюць так, нібыта жыццё засталося ў мінулым, ёсць толькі ўспаміны, пакутлівая рэфлексія, сумныя вочы глядзяць наўпрост у вочы гледачам. «Праз рэйкі» не такі: ягоныя героі з’ехалі ў жывы летні горад, яны працягваюць шукаць сябе, даследаваць свет навокал, і іх жыццярадасныя трамвайчыкі абавязкова кудысьці прыедуць.

4. «Тэатр часоў перабудовы і галоснасці» (Аркадзь Рудэрман, 1988)

Фільм пачынаецца з трохі казённых, іранічна паказаных разважанняў пра задачы мастацтва, на якія закадравы голас адказвае: «Добра, няхай так, давайце выберам сярод пасажыраў метро якога-кольвечы персанажа і паглядзім, які „тэатр“ адбываецца ў іх жыцці».

Фота 04. Кадр з фільма «Тэатр часоў перабудовы і галоснасці». Крыніца_ youtube.com.jpg
Кадр з фільма «Тэатр часоў перабудовы і галоснасці». Крыніца: youtube.com

Гэта, вядома, толькі гульня, і выбар зусім не выпадковы. Фільм расказвае гісторыю рэдактаркі савецкай Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва І. Шалянковай. Яна не пагадзілася з варыянтам артыкула пра Марка Шагала, у якім мастака назвалі «кепскім рысавальшчыкам» і трактавалі як жывапісца, які не пакінуў значнага ўнёску ў гісторыю мастацтва ХХ стагоддзя. Так-так, без жартаў, сур’ёзныя «эксперты» ў строгіх гарнітурах паспрабуюць пераканаць у неістотнасці Шагала і здымачную групу. Пасля доўгіх абмеркаванняў менавіта варыянт Шалянковай пайшоў у друк, але гісторыя на гэтым не скончылася: нязручную рэдактарку неўзабаве звольнілі. «Тэатр» — кароткае падарожжа па кафкіянскіх сутарэннях чыноўніцкага мыслення, абывацельскага «вы не разумееце, гэта зусім іншае», «каб толькі нічога ніякага» і спробах іх пераадолець.

5. «Дарагая рэвалюцыя» (Таша Арлова, 2021)

У «Дарагой рэвалюцыі» беларуская эмігрантка манціруе свае колішнія страх і надзеі з кадрамі лагодных катоў. Кот заўсёды задаволены сабой ды імкнецца да аднаго — да паляпшэння якасці ўласнага жыцця. Філосаф Джон Грэй нават піша ў сваёй нядаўняй кніжцы, што ўсім нам было б лепш быць трошкі больш падобнымі да катоў. Але пакуль пухнаты кот спакойна грэецца на сонцы, чалавек шукае большага. 

6. «Дзіцячае кіно» (Мікіта Лаўрэцкі, 2021)

Імаверна, менавіта «Дзіцячае кіно», а не «MINSK» моднага расійскага рэжысёра Барыса Гуца — першы гульнявы фільм, прысвечаны беларускім пратэстам.

Фота 06. Кадр з фільма «Дзіцячае кіно». Крыніца_ kinoart.ru.png
Кадр з фільма «Беларуская правинцыя». Крыніца: youtube.com

Яны абодва не надта рэалістычныя, але калі стужка Гуца — эксплуатацыя гарачай тэмы без жадання разабрацца ў ёй, дык Лаўрэцкі заглыбляе нас у сон, дзе дзяўчына жыве ў звычайнай мінскай кватэры з чорным катом, займаецца нейкімі дробнымі побытавымі справамі, імкнучыся захаваць душэўную раўнавагу, але не можа не глядзець відэа пратэстаў, а пасля пераапранаецца ў японскую школьніцу, бярэ ў рукі меч і некуды сыходзіць, — імаверна, узнаўляць справядлівасць і караць злачынцаў. Людзі ў чорным, з якімі яна змагаецца і якіх мы ўрэшце ўсё ж убачым, не носяць ніякіх шэўронаў, але ці не такія ж безаблічныя злачынцы былі галоўнымі антаганістамі і падчас сапраўдных пратэстаў? Павольны, моташны фільм Лаўрэцкага наўрад ці пакажуць на Netflix, магчыма не такога фільма пра сябе хацелі б і многія з нас, але ён адбыўся гэтак жа натуральна, як змяняюцца поры году. Хочам мы таго ці не, Мікіта Лаўрэцкі апіша кожны неўроз нашага пакалення. 

7. «Беларуская правінцыя» (ананімныя аўтары, 2022)

Тэлеканал «Настоящее время» працягвае праект «Жыве Беларусь» (раней «Невядомая Беларусь»). Гэтым разам у аб’ектыве — мястэчка Валожын і ягоныя жыхары. Магчыма, фільмы серыі не возьмуць ніякіх узнагародоў на міжнародных фестывалях, але разам яны складваюцца ў мазаічны партрэт Беларусі, які ўскладняецца і робіцца ўсё больш цікавым з кожным фільмам. 

8. «Акупацыя. Містэрыі» (Андрэй Кудзіненка, 2003)

«Пяцьсот год таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была самай вялікай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы, і іншыя лічылі іх то недаробленымі рускімі, то непаўнавартаснымі палякамі. Але беларусы яшчэ былі. Нарэшце, іх запісалі ў савецкі народ. А потым пачалася вайна і акупацыя.

Фота 08. Кадр з фільма «Акупацыя. Містэрыі». Крыніца_ partisanmag.by.jpg
Кадр з фільма «Акупацыя. Містэрыі». Крыніца: partisanmag.by

Пасля гэтага беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо не засталося». Такім уступам пачынаецца першы беларускі незалежны фільм. Так, недзяржаўныя студыі з’явіліся ўжо ў 80-90-я, але тая традыцыя перарвалася, і пакуль не пачалі здымаць маладыя рэжысёры, цягам амаль дзесяці гадоў у нас была толькі «Акупацыя», што само па сабе даволі красамоўна. І няхай сабе сёлета Кудзіненка публічна, на беларускім тэлебачанні, згадзіўся пайсці ў калабаранты (а пасля кудысьці знік), адной гэтай сумнай, смешнай, хуліганскай стужкі дастаткова, каб успамінаць яго добрым словам.

9. «1991» (Даша Брыян, 2022)

Арт-праект «Рэвалюцыя» на сённяшні момант складаецца з 12 фільмаў, большасць з якіх даступная анлайн. Хочацца адзначыць менавіта гэты, бо ў фільмах на пратэсную тэматыку дамінуюць гісторыі творчых людзей альбо студэнтаў, герой жа «1991» — рабочы МТЗ Сяргей Дылеўскі. Зняць маналог так, каб яго было не нудна глядзець — няпростая задача, але рэжысёрка і герой лёгка ўтрымліваюць увагу, а пытанне «чаму ў нас не атрымалася?» — адно з тых, што задавалі сабе многія з нас. 

10. «З агромністай вышыні» (Улада Сянькова, 2017)

Маленькі фільм, які з часам здаецца ўсё больш значным. Ратуючыся ад вайсковага прызыву, Ягор спрабуе нелегальна прабрацца ў Польшчу. У вагоне цягніка ён сустракае сірыйскага бежанца. Антымілітарысцкі пасыл, уцёкі ад людзей у форме, братэрства выгнаннікаў і злавесны фінал, — «З агромністай вышыні» за свае 15 хвілінаў распавядае пра Беларусь больш, чым Беларусьфільм за апошнія дзесяць гадоў.

Максім Ляснічы, budzma.org

Чытайце яшчэ:

Топ-10 зімовых трэкаў па-беларуску ад «Будзьма!»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип