Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 - 31.12.2026 16:00 - 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае
У аўторак, 17 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрываецца выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння мастака.

Творчасць Міхаіла Якаўлевіча Лісоўскага вызначаецца разнастайнасцю: ён працаваў ў бытавым, пейзажным і партрэтным жанрах, займаўся станкавай графікай.

Аднак сапраўдным яго пакліканнем стаў сяброўскі шарж, героямі якога былі, у тым ліку, вядомыя беларускія літаратары, з якімі мастак быў асабіста знаёмы.

Дзякуючы Міхаілу Лісоўскаму шарж увайшоў у беларускую мастацкую практыку і заняў годнае месца.

Ствараючы партрэт, мастак старанна імкнуўся паглыбіцца ва ўнутраны свет чалавека. Ён ствараў вельмі дакладныя і пазнавальныя выявы, пазбягаючы грубай або павярхоўнай сатыры, таму ніколі не нажываў ворагаў. У гэтым і адметнасць гумару Лісоўскага — вясёлага, добразычлівага, такога, што не імкнецца высмеяць ці зачапіць «за жывое».

Выстава створана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, у фондах якой захоўваецца каштоўная калекцыя шаржаў мастака.

Значная частка гэтай калекцыі прадстаўлена на выставе ў выглядзе павялічаных лічбавых копій.

Наведвальнікі змогуць убачыць своеасаблівую «галерэю» беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя — у дасціпных, трапных і вельмі пазнавальных вобразах, створаных мастаком.

Гэтыя працы не толькі выклікаюць усмешку, але і раскрываюць атмасферу літаратурнага асяроддзя свайго часу

Куратарка — загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірына Князева.

Працуе выстава да канца года.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ