105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»

19.03.2023 Гісторыя

Кааператыўнае выдавецкае таварыства «Заранка» з’явілася ў Мінску ў 1918 года, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».


46212-1.jpg

Сярод яго заснавальнікаў Язэп Драздовіч, таксама старшыня Павал Аляксюк і пісар Аляксандар Уласаў. Сярод іншага выдавала газету «Беларускі шлях». Зачынілася ў 1920 ггода.

Цікава, што з гэткай жа назвай пазней існаваў і ілюстраваны дзіцячы часопіс, які выходзіў у 1927–1931 гадах у Вільні. Рэдактарам-выдаўцом яго была Зоська Верас.