• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.06.2023 | Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года, піша Reform.by

На 31 траўня 2023 года: Людзей слова ў няволі — не менш за 31, дзеячаў культуры ў няволі — не менш за 132.

photo_2023-06-03_19-00-58.jpg
Экспазіцыя выставы Магдалены Абакановіч. Фота: Reform.by


I. Крымінальныя палітычна матываваныя справы ў дачыненні да дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў

22 траўня пачаўся суд над менеджарам культуры, кіраўніком платформаў «Ulej» і «MolaMola» Эдуардам Бабарыкам, які быў арыштаваны 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, Віктарам Бабарыкам (прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзідэнцтва), калі ішоў у Цэнтральную выбарчую камісію здаваць сабраныя подпісы за Віктара Бабарыку.

Доктар сацыялогіі, былы загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Юрый Бубноў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі. Падставай для крымінальнай справы стала навуковая публікацыя пра пратэсты 2020 года ў Беларусі — артыкул «Предпосылки белорусского протеста в 2020 году» ў навуковым альманаху «Молодежная галактика». У артыкуле Юрый Бубноў напісаў, што беларусаў, якія пратэставалі ў 2020 годзе, аб’яднаў не «нейкі лялькавод ці рэвалюцыянер-харызматык, а Аляксандар Лукашэнка». «Я выконваў прафесійны абавязак сацыёлага. Сацыялогію часта асацыююць з люстэркам. А люстэрка мусіць адлюстроўваць аб’ектыўную рэальнасць, а не скажаць яе», — сказаў на судзе ў апошнім слове Юрый Бубноў.

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйнай скаргі журналіста, эсэіста і паэта Андрэя (Анджэя) Пачобута, прысуд застаўся ў сіле — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Менеджар культуры Уладзімір Булаўскі быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

На 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асуджаны Яўген Меркіс — гісторык, журналіст, краязнаўца, папулярызатар беларускай культуры і гісторыі.

30 траўня ў Гомелі ў суд перададзена крымінальная справа Ларысы Шчыраковай — рэжысёркі-дакументалісткі, папулярызатаркі гісторыі і этнаграфіі, выканаўцы народных песень, рэканструктаркі народных абрадаў, каардынатаркі праекта ўшанавання памяці рэпрэсаваных «Забітыя і забытыя», выканаўцы ролі рэпрэсаванай і расстралянай беларускай палітычнай дзяячкі Палуты Бадуновай у фільме «Палута Бадунова: успомніць і не забыць».

31 траўня была перададзена ў суд крымінальная справа Паўла Мажэйкі, пра гэта сваякам паведаміў следчы. Павел Мажэйка — кіраўнік культурніцкай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне, журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», спецыялізаванай на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна.

На 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») была асуджана Яна Цэгла — літаратарка, аўтарка казак, працавала журналісткай у газеце «Літаратура і мастацтва», заснавальніца часопіса маладога беларускага мастацтва «Маскарад».

II. Палітычна матываваныя адміністрацыйныя затрыманні і арышты дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў

17 траўня на працоўным месцы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арыштавалі мовазнаўцу, былую старшыню ліквідаванага ўладамі Таварыства беларускай мовы, палітыка і грамадскую дзяячку Алену Анісім.

Затрымалі спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі. На знятым сілавымі органамі відэа дзяўчына расказвае, што была лаўрэаткаю стыпендыі для падтрымкі таленавітай моладзі. Яна кажа, што ў 2020 годзе «ўдзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».

Затрымалі ўдзельнікаў гурта «faceOFF» — братоў Дзяніса Петуха і Дзмітрыя Петуха. Ім прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 23 траўня быў затрыманы і гітарыст гурта — Аляксей. Яго асудзілі на 13 сутак.

У Полацку быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, гісторык, даследчык гісторыі паўстання 1863 года ў Беларусі, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання Сяргей Глазырын.

У Полацку затрымана і асуджана на 10 сутак адміністрацыйнага арышту Алена Храмцова, выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Полацку затрыманы і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту археолаг, гісторык, дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Чараўко.

У Мінску ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на месцы працы затрыманы Андрэй Баханаў — магістр сацыялогіі, навуковы супрацоўнік аддзелу сацыяльнай тэорыі і метадалогіі. У 2020 годзе ён быў адным з тых, хто падпісаў адкрыты ліст навукоўцаў супраць рэпрэсій, калі ішла хваля звальненняў супрацоўнікаў інстытутаў Акадэміі навук.

У Наваполацку затрымана Галіна Захаркіна, дацэнтка, кандыдатка навук, былая загадчыца кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Суд Наваполацка прызнаў яе вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні і распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прысудзіў 80 базавых велічынь штрафу (2960 беларускіх рублёў — 1173 долары).

III. Суды і арышты за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сімволіку

У Лідзе Гродзенскай вобласці затрымалі 8 чалавек. На відэа, распаўсюджаным праз праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманых прымусілі спальваць бел-чырвона-белы сцяг. На затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці), а на дваіх заведзены крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

28 траўня ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці адбыліся ператрусы і затрыманні за бел-чырвона-белы сцяг, знойдзены ў возеры Кагальнае.

IV. Умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных

У турмах і калоніях блакуецца ліставанне зняволеных дзеячаў культуры, такім чынам адміністрацыя месцаў зняволення аказвае на іх маральна-псіхалагічны ціск, спрабуе давесці, што «на волі іх усе забылі».

V. Рэпрэсіі ў кніжнай сферы

25 траўня ў так званы Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рашэннем суда Баранавічаў унеслі кнігу «Гісторыя Польшчы са старажытных часоў да нашых дзён», выдадзеную ў 1995 годзе па-польску і па-руску, і зборнік «Polskie pieśni patriotyczne», выдадзены ў Варшаве ў 2007 годзе.

Незалежнага выдаўца Змітра Коласа абавязалі аплаціць выдаткі, панесеныя Міністэрствам інфармацыі падчас працэдуры ліквідацыі выдавецтва. Эканамічны суд Мінска на падставе позвы ведамства ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі прадпрымальніка і абавязаў яго заплаціць амаль 800 рублёў судовых выдаткаў.

VI. Дзяржаўны вандалізм у дачыненні да мясцінаў памяці

Ва ўрочышчы Курапаты, месцы сталінскіх расстрэлаў, супрацоўнікі лясгаса спілоўвалі дрэвы і незваротна нішчылі крыжы, усталяваныя на месцы масавых пахаванняў. Акты вандалізму ў Курапатах адбываюцца з дазволу ўладаў з сярэдзіны 1990-х гадоў.

Цалкам хроніку можна паглядзець тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип