16 мая – вечар беларускай прозы “Мінск у Варшаве”

Books From Belarus і фонд “Адкрытая культура” запрашаюць 16 мая ў 19:00 у клуб-кавярню OSIR (вул Tamka 40) на сустрэчу са знанымі беларускімі літаратарамі – Ігарам Бабковым і Артурам Клінавым. Чытанні, дыскусія і трохі беларускага экзістэнцыялізму – у камплекце.

minskewawe

Ігар Бабкоў – паэт і філосаф. Аўтар трох паэтычных кніг, а таксама кнігі нарысаў “Каралеўства Беларусь: вытлумачэнне руінаў”. У 2009 годзе Ігар Бабкоў увайшоў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus (Уроцлаў, Польшча) за раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. У 2013 годзе раман Ігара Бабкова “Хвілінка” атрымаў прэмію Ежы Гедройця і быў перакладзены на славацкую мову.

Артур Клінаў – беларускі мастак, літаратар, фатограф і галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. Ягоны раман “Мінск: Горад Сонца” быў перакладзен на нямецкую, шведскую, расійскую, вугорскую, польскую і французскую мовы. Ягоны раман “Шалом” быў перакладзены на расійскую мову.

Стэнд Books from Belarus запрашае на адведкі ўсіх ахвочых, а асабліва прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы!

 

Інфармацыйны партнёр беларускага стэнда – Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”