29 студзеня — прэзентацыя кнігі Змітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках»

29 студзеня ў 19.00 у Кніжнай Шафе (пр. Дзяржынскага, 9; станцыя метро “Грушаўка”) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Змітром Дзядзенкам, прысвечаная прэзентацыі яго кнігі «Гісторыі ў прыцемках». Пісьменнік будзе цікавы для аматараў гісторыі, прыгодаў, містычнага і дэтэктыўнага жанру.

12525590_905232732878172_340424451468166643_o

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу “Гісторыі ў прыцемках”, вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі.

Гэта ёсць як і ў містычным апавяданні “Яйкі птушкі Рух”, так і ў дэтэктыўных аповесцяў “Голем з Малой Мар’ямпольскай” і “Вуаерыст”.

Аўтар будзе чытаць вершы і не-вершы, а таксама спяваць песні пад гітару. З вершамі і прозай яму дапаможа спраўляцца артыстка Дар’я Зялінская.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.