Выйшаў зборнік казак беларускіх пісьменніц

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга казак, напісаных беларускімі пісьменніцамі. Зборнік «Люстэрка, якое размаўляла» ўклала Аксана Спрынчан, піша bellit.info.

«Liusterka, jakoje razmaŭliala»

На 167 старонках кнігі прадстаўлены творы адзінаццаці аўтарак: Лідзіі Арабей, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Ніны Галіноўскай, Еўдакіі Лось, Клаўдзіі Каліны, Святланы Клімковіч, Алены Кобец-Філімонавай, Ніны Маеўскай, Нэлі Тулупавай і Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

За афармленне выдання адказвала мастачка Дар’я Кулік. Шукайце кнігу ў кнігарнях Беларусі.

«Liusterka, jakoje razmaŭliala»