«У цэлым адчувае сябе здавальняюча». 5 дзён галадоўкі філосафа Уладзіміра Мацкевіча

У панядзелак, 7 лютага, адвакат наведаў Уладзіміра Мацкевіча. Такім чынам з’явілася магчымасць паведаміць новыя падрабязнасці пра ягоную галадоўку.


23.jpg


Уладзімір Мацкевіч пачаў галадоўку 4 лютага, ён пісьмова звярнуўся да генеральнага пракурора з патрабаваннямі аб змене меры стрымання, завяршэнні следчых дзеянняў, перадачы справы ў суд і прызначэнні даты судовага разбору. Пры невыкананні патрабаванняў на працягу 10 дзён Мацкевіч пяройдзе да сухой галадоўкі.

Чытаць па тэме: Філосаф у турме. Правілы жыцця Уладзіміра Мацкевіча

Пасля чатырох дзён галадоўкі Уладзімір Мацкевіч, паводле яго слоў, «у цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», бо падрыхтаваў сябе і маральна і фізічна да гэтага выпрабавання. Адміністрацыя СІЗА адносіцца да факту галадоўкі карэктна і ў рамках стандартных нормаў і працэдур: зафіксавала факт галадоўкі, Уладзіміра наведвалі дзяжурны лекар і псіхолаг следчага ізалятара.

Уладзімір Мацкевіч таксама паведаміў, што галадоўка будзе працягвацца, пакуль не адбудуцца «канкрэтныя дзеянні, якія нешта сапраўды зменяць у ягонай справе», а не толькі «пустыя словы і абяцанні». Такімі дзеяннямі можа быць рашэнне аб змяненні меры стрымання.

Уладзімір Мацкевіч перадае падзяку за ўсе дзеянні і выказванні ў ягоную падтрымку. Ён заўсёды быў упэўнены ў сваіх сябрах і блізкіх духам людзях.

У інтэрнэце ёсць магчымасць спампаваць стандартны зварот у Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у падтрымку патрабаванняў Уладзіміра Мацкевіча. Як гэта можна зрабіць — глядзіце па спасылцы.

паводле прэс-рэлізу