5 цікавых адукацыйных курсаў ад Вольнага Беларускага Універсітэта. Дэдлайн — 12 кастрычніка

Адукацыйныя курсы ВБЎ ахопліваюць шырокі спектр тэмаў, ад гуманітарных навук да сацыяльных і эканамічных пытанняў, што дазваляе студэнтам атрымаць навыкі, неабходныя для будучыні краіны і яе дэмакратычных пераўтварэнняў. Выдатная магчымасць для беларусаў, якія шукаюць веды і развіццё!


Studenty
Крыніца: muztur.by

ВБЎ запрашае да ўдзелу ў наступных адукацыйных курсах:

1. Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека

Гэты курс прапануе сучасную і практычную інфармацыю пра функцыянаванне інстытутаў, якія стаяць на абароне правоў і свабодаў чалавека. У рамках курсу будуць разглядацца роля і ўплыў такіх арганізацыяў, як Рада Еўропы, АБСЕ і Еўрапейскі звяз, на фармаванне сучасных стандартаў абароны правоў чалавека. Вы даведаецеся, як гэтыя арганізацыі працуюць на карысць абароны правоў чалавека і якія механізмы даступныя грамадзянам для абароны сваіх правоў.

Рэгістрацыя тут.

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024 г.

2. Курс па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя

Курс, які дапаможа вам набыць ці пашырыць веды пра фармаванне беларускай нацыі і яе ролі ў міжнародных дачыненнях Еўропы. Мы абмяркуем ключавыя падзеі і працэсы, якія вызначылі шлях Беларусі ў XX стагоддзі і яе ўзаемаадносіны з суседнімі краінамі і сусветнай супольнасцю.

Рэгістрацыя тут

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024 г.

3. Курс па гісторыі Беларусі: снежань 1991 — лістапад 1996

Гэты курс дазволіць удзельнікам паглыбіць свае веды і аналітычныя навыкі, вывучаючы гісторыю Беларусі другой паловы 1980-х — першай паловы 1990-х гадоў. Мы разгледзім прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру, пачынаючы з атрымання дзяржаўнасці ў 1991 годзе і заканчваючы зменамі палітычнага курсу ў 1996 годзе.

Рэгістрацыя тут

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024 г.

4. Знешняя палітыка Беларусі

Курс асвятляе пытанні знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку яе ўзаемаадносіны з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Удзельнікі атрымаюць навыкі аналізу знешнепалітычных выклікаў і магчымасцяў для краіны ў сучасных умовах.

Рэгістрацыя тут

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024 г.

5. Шлях да Еўрапейскага звязу

На курсе вы атрымаеце ўнікальныя веды пра выклікі і магчымасці еўрапейскай інтэграцыі для новых чальцоў ЕЗ, зразумееце, як функцыянуе Еўрапейскі звяз і яго палітычныя ды эканамічныя структуры, прааналізуеце ўплыў сяброўства ў ЕЗ на развіццё асобных сфераў і абмеркуеце сцэнары далейшага развіцця ЕЗ. 

Мова выкладання: польская

Рэгістрацыя тут

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024 г.