50 год духу беларускай паэзіі

mohilki

50-гадовы юбілей  Анатоля Сыса адзначылі на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў святам паэзіі “Дух – гэта, людзі, Я!” 31 кастрычніка.

Днём марозным  і трошку сонечным на Гарошкаўскіх могілках адбылося ўскладанне кветак да помніка паэту.  Там жа запалілі свечкі. Была хвіліна маўчання.

ales-paskevic

Пісьменнік Алесь Пашкевіч: “Калі на Беларусі памірае паэт, пра яго павінныя казаць не людзі, а яго вершы“.

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці, а памёр 4 траўня 2005 году.

Каб успомніць паэта, у Гарошкаў прыехалі літаратары, барды, мастакі, сярод якіх былі сябры, землякі, прыхільнікі творчасці Анатоля Сыса: Міхась Скобла, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Барыс Пятровіч і шмат іншых.

hata-sysa

Пасля наведвання могілак людзі прыйшлі да хаты, дзе жыў Анатоль Сыс. На сцяне, пад белай прасцінкай, хавалася шыльда  ў гонар паэта. Яе неўзабаве адкрылі Эдуард Акунін і Павел Лук (аўтар шыльды).

adkryccio-syldy-paval-luk

Павел Лук адкрывае шыльду на гонар паэта

На падворку распачаліся выступы. У гэты дзень на Палессі выпаў першы снег, а на вуліцы нават удзень замярзала вада. Таму праграму свята давялося крыху скараціць. Шмат было прамоваў і вершаў Сысу ад аўтараў. Гэтыя вершы ўвайшлі ў зборнік “Ягамосьць” – кнігу паэтычных прысвячэнняў, якую прэзентавалі тады ж разам са зборнікам паэзіі “Алаіза” Анатоля Сыса. У кнізе “Ягамосьць” – творы сарака паэтаў.

Анатоль Вярцінскі:

— Анатоль параўноўваў сваю паэзію з рэлігіяй. Ён таксама ставіў на адну дошку такія паняткі, як паэзія і Беларусь. Яго беларускасць і патрыятызм былі зусім  не дэманстрацыйныя і выказаныя не толькі ў вершах, абсалютна шчырыя, памножаныя на яго адметнасць як чалавека.

Са словаў Уладзіміра Някляева, Анатоль Сыс вельмі хацеў, каб яго вершы спявалі.

uladzimir-niakliaeu

Уладзімір Някляеў

kasia-kamockaja

Кася Камоцкая сьпявае на вершы Анатоля Сыса.

Колісь, можа, ў жарт, Сыс называў сябе Ісысам. Так, калі ён ставіўся да паэзіі, як да рэлігіі, то сёння яго можна назваць святым духам гэтае паэзіі, прозвішча яго можа на роўных стаяць побач з прозвішчамі Купалы і Багдановіча.

prodaz-knih-i-casopisa-dzejaslou

Пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: