Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 - 14.06.2025 17:30 - 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29) Бясплатнае

 

У пятніцу, 28 сакавіка, у Познані адкрываецца выстава мастачкі Цемры «Fragile».





Падчас вернісажу а 18.00 адбудзецца перформанс аўтаркі «Бінт клопату/ Bandaż troski».


Крохкія людзі, як парцалянавыя вазы, лёгка разбіваюцца.

Праект «Fragile» — гэта мастацкі позірк на чалавечую прыроду, які паказвае, наколькі глыбокія эмацыйныя раны — падобныя на тонкі фарфор, які разбіваецца ад найменшага ўдару.

Серыя карцін падштурхоўвае да разважанняў аб тым, што значыць быць далікатным і дзе шукаць сілы ў моманты найбольшай уразлівасці.

Гэта магчымасць убачыць, як пасля крызісаў нараджаюцца новыя сілы і наколькі важна гаварыць пра нашы раны, якія фарміруюць нас і дазваляюць расці.


Выстава працуе да 14 чэрвеня.


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ