Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 - 20.06.2025 17:00 - 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7) Бясплатнае

 

Сёння, 21 лютага а 17-й, у арт-прасторы «Талстога, 7» адкрываецца выстава «Рай».





Праект прадстаўлены суполкай «Tkach Pro», студэнтамі кафедры дызайну і моды ВДТУ і звязаны з рэактуалізацыяй маляваных дываноў.


Маляванка, маляваны дыван — гэта самабытны роспіс на тканіне, прызначаная для ўпрыгожвання інтэр’еру хаты, якая мае ўласную паэтыку ідылічнай карціны свету з характэрнымі для яе метафарамі выраю.

Такія дываны калісьці дарылі «на шчасце» ў беларускіх вёсках, да вяселля ці наваселля.

Студэнты-дызайнеры, прымаючы да ўвагі каноны жанру маляванага дывана, злучылі тэндэнцыі сучаснага мастацтва з казачна-экзатычнымі сюжэтамі, напаўняючы іх новай вобразнасцю, актуальнымі сэнсамі.


Куратаркі — Алена Толабава і Віялета Някрасава.


Працуе выстава да 20 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Квэсткурсія «Таямніца манахаў-бернардынцаў» у Мінску (6+)

12.09.2026 (12:30 - 17:00) ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу (пл. Свабоды, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ