Даследаванні, рэцэнзіі, дыскусіі – выйшаў 7 том Гадавіка Цэнтра Беларускіх Студыяў

Зборнік выдадзены Цэнтрам беларускіх студыяў Варшаўскага універсітэта. 


гадавік.jpg

Пад вокладкай дзясяткі тэкстаў вядомых беларускіх, польскіх, расійскіх і ўкраінскіх гісторыкаў, апублікаваныя гістарычныя дакументы, вынікі навуковых дыскусіяў, рэцэнзіі. 

«Гэта вынік працы вялікага калектыву даследчыкаў і тых, хто займаўся "матэрыялізацыяй" іх працы. Спадзяюся на яе паспяховы працяг. Таксама спадзяюся, што храналогія даследчай праблематыкі ў наступным томе будзе больш шырокай», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook галоўны рэдактар выдання доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Смалянчук.