Аўдыякнігі Уладзіміра Арлова з'явіліся ў мабільных дадатках Kobo і Bookmate

19.07.2022

Раней многія з аўдыякніг аўтара можна было часткова паслухаць на Kamunikat.org, а цалкам — на CD-дысках. Цяпер яго творы можна набыць і паслухаць праз мабільныя дадаткі Kobo і Bookmate, паведамляе Audiobooks.by.

293831609_111669261614344_7865244039505967991_n.jpg

У прыватнасці, у мабільных дадатках з'явіліся аўдыякнігі:

  • зборнікі апавяданняў і аповесцяў «Ордэн белай мышы», «Час чумы», «Сны імператара»;
  • кнігі пра гісторыю Беларусі «Адкуль наш род», «Таямніцы полацкай гісторыі»;
  • зборнік верлібраў «Паром празь Ля-Манш».

Зборнік «Танцы над горадам» можна праслухаць бясплатна.

Большасць з кніг агучыў сам аўтар.

Уладзімір Арлоў — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх аўтараў, майстар гістарычнай прозы. У 2018 годзе яго зборнік «Танцы над горадам» стаў лаўрэтам прэміі Ежы Гедройца.