У дзень нацыянальнай даменнай зоны.BY воблачны правайдар і рэгістратар даменных імёнаў ActiveCloud запускае важкую праграму падтрымкі нацыянальна арыентаванага бізнесу.
Правайдар прапануе зніжкі да 50% на воблачны і віртуальны хостынг тым кліентам, якія выступаюць за захаванне нацыянальнай тоеснасці і пашыраюць ужыванне беларускай мовы.
CEO ActiveCloud Павел Ганчар так пракаментаваў запуск праграмы :
“Часам для зруху добрай справы дастатковы невялікі штуршок. Няхай бы гэтая наша ініцыятыва сталася такім для бізнесаў, якія даўно збіраліся лакалізаваць свае вэб-рэсурсы, але адкладалі да панядзелка. А сёння ўжо аўторак, спадарства!”
Умовы праграмы падтрымкі беларускамоўнага бізнесу:
Узяць удзел у праграме могуць праекты ў даменных зонах .BY і .БЕЛ пры ўмове, калі яны публікуюць матэрыялы па-беларуску (стварылі беларускамоўную версію сайта).
Для ўдзелу ў праграме дасылайце заяўкі з пазнакай «Праграма падтрымкі беларускамоўнага бізнесу ActiveBelarus» на e-mail: sales@activecloud.by.
Паводле прэс-рэліза