• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
15.05.2012 | Adnak!

AD.NAK! правядзе прэзентацыю Фестывалю 18 траўня ў БДЭУ

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ладзіць прэзентацыю у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Яна адбудзецца 18 траўня а 15-й гадзіне у 339-й аўдыторыі 3-га навучальнага корпусу ўніверсітэта (Партызанскі праспект, 26).

У прэзентацыі прымуць удзел арганізатары, партнёры і сябры фестывалю. Падчас прэзентацыі можна будзе дазнацца больш цікавай інфармацыі пра сам фестываль, убачыць працы пераможцаў мінулых фестываляў, задаць самыя вострыя і нечаканыя пытанні выступоўцам, а таксама ўпэўніцца, што ўдзел у фестывалі абсалютна бясплатны і свабодны, а значыць, кожны зможа падаць сваю працу і стаць пераможцам альбо прызёрам.

Сёлета Фестываль AD.NAK! супольна з адукацыйным праектам “BIGIN” ініцыяваў адмысловы конкурс “Alma Матуля”, разлічаны на студэнтаў. Згодна з яго ўмовамі, маладыя людзі павінныя скласці канцэпцыю прасоўвання сваіх ВНУ пры дапамозе BTL-сродкаў камунікацыі (у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, вірусную рэкламу, постэры, сайты універсітэтаў). Прапанаваная канцэпцыя павінна быць рэалізуемай і малазатратнай. Праекты могуць распрацоўвацца індывідуальна або ў камандзе (максімальна 2 чалавека ў камандзе).

Конкурс ужо падтрымалі вельмі паважаныя і ўплывовыя партнёры – Бізнес-школа ІПМ і спецыялізаваны партал RABOTA.TUT.BY. Яны ўганаруюць найбольш дастойныя працы конкурсу каштоўнымі і карыснымі прызамі.

Месца і час сустрэчы: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, 3 навучальны корпус (Партызанскі праспект, 26), аўдыторыя №339. Пачатак а 15-й гадзіне. Зарэгістравацца на сустрэчу можна ТУТ.

Нагадаем, што Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы 27 красавіка і пачаў прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах фестывалю.

Дэдлайн прыёма працаў – 11 чэрвеня. Удзел у фестывалі – БЯСПЛАТНЫ.

Кульмінацыяй фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе 5 ліпеня. Адукацыйная праграма фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!:

Тэл.: (29) 177-0121, 755-1434, (25) 978-9787, E-mail: adnak@budzma.org.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

Апошнія навіны

    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM