• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.05.2022 | Грамадства

Ад улад нават вянка не было…

Крыху больш за паўтара месяца таму, 28 сакавіка, у Баку адбылося пахаванне першага кіраўніка незалежнага Азербайджана Аяза Муталібава, піша Лявон Баршчэўскі ў «Народнай Волі». Яго палітычны лёс склаўся няпроста: яшчэ ў 1992 годзе ён страціў сваю пасаду, пазней знаходзіўся ў апазіцыі да палітычных рэжымаў Гейдара і Ільхама Аліевых.


153.jpg

На радзіме супраць Муталібава нават распачалі крымінальную справу, у сувязі з чым яму амаль 20 гадоў давялося жыць у эміграцыі. Аднак у 2012 годзе дазволілі вярнуцца ў Азербайджан, дзе ён спакойна жыў, атрымліваючы, дарэчы, высокую пенсію.

Калі ж Аяз Муталібаў памёр, арганізацыяй яго пахавання занялася дзяржава ў асобе першага віцэ-прэзідэнта Мехрыбан Аліевай, цырымонія развітання транслявалася ўжывую па бакінскім тэлебачанні, а яго цела знайшло апошні прытулак у Першай Алеі ганаровых пахаванняў на галоўных сталічных могілках.

З якой нагоды я ўзгадаў пра Аяза Муталібава? Па значнасці для нацыі яго ў нейкай ступені можна параўнаць з нашым Станіславам Шушкевічам, сэрца якога перастала біцца 3 мая. Як развіталася Беларусь з чалавекам, які быў першай вышэйшай службовай асобай нашай незалежнай краіны? Афіцыйныя ўлады нават вянок не прынеслі. Цырымонію паніхіды цалкам арганізавала і правяла Беларуская каталіцкая царква, жалобную імшу адправіў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Каля труны былі заўважаны вянкі ад дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрасаюза, Украіны, беларусаў з розных краін свету. Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі у суправаджэнні яго папярэдніцы з пачатку 1990-х гадоў прафесара беларусазнаўства, цяпер ужо 90-гадовай Эльжбеты Смулковай прывёз і перадаў сям’і памерлага пісьмовы адрас-спачуванне, падпісанае польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам.

На жаль, у тых, хто прысутнічаў на жалобнай цырымоніі ў Мінскім катэдральным касцёле (а напэўна, і ў сям’і Станіслава Шушкевіча) склалася ўражанне, што Беларускай дзяржавы ўжо не існуе: яна ніводным словам спачування не праявіла сябе. Цела Станіслава Шушкевіча было аддадзена зямлі не на Усходніх могілках, дзе спачываюць былыя высокапастаўленыя асобы, а на сціплым участку блізу агароджы мінскіх Паўночных могілак.

Сёння амаль па ўсім Мінску на афішных тумбах развешаны вялікія плакаты (чамусьці карычневага колеру), на якіх абвешчана, што 2022-ы — Год гістарычнай памяці. Наогул, гістарычная памяць выбарачнай быць не можа, таму ў падручніках гісторыі звычайна пішуць пра асоб, якія пакінулі след у гэтай гісторыі, прычым незалежна ад таго, якім чынам можна сёння ацэньваць іх дзейнасць. Фактам з’яўляецца тое, што, напрыклад, у гісторыі незалежнай Беларусі адзіным нобелеўскім лаўрэатам з беларускім грамадзянствам была і застаецца пісьменніца Святлана Алексіевіч. Тут жа заўважу, што, напрыклад, яе дакументальная кніга «У вайны не жаночае аблічча» пра пакуты жанчын у часе ваеннага ліхалецця 1940-х гадоў выходзіла на самых розных мовах ці не ў сотні краін свету. Дзякуючы гэтаму твору (як і творам Васіля Быкава) шырокі свет убачыў беларускі вобраз пакут жахлівай вайны, прычым вачыма найбольш безабаронных яе сведак і ахвяр... Але перад «Годам гістарычнай памяці» згадкі пра Святлану Алексіевіч зніклі не толькі з названага дапаможніка па гісторыі Беларусі, але і нават са школьнага курса літаратуры...

У гэтым кантэксце ўжо не здзіўляешся, што ані ў выпушчаных у Мінску школьных падручніках найноўшага разліву, ані на статусных сталічных могілках цяпер не знайшлося месца і Станіславу Шушкевічу. Здаецца, што стваральнікі нейкай «новай» гістарычнай праўды сабраліся жыць і кіраваць вечна. Толькі Яе Вялікасць Гісторыя вучыць: так яно не бывае!

Лявон Баршчэўскі, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM