Адзіны помнік Св. Валянціну на Беларусі

05.11.2008 Культура

У дзень 560-годдзя горада Смалявічы, у парку каля капліцы святога Валянціна ўрачыста адкрылі манумент заступніку ўсіх нарачоных. 



352.jpg

Фота: zviazda.by

Паставілі яго на сродкі веруючых. Скульптура ўзнікла ў горадзе Смалявічы не проста так — гэта адзіны на Беларусі каталіцкі прыход імя святога Валянціна.

Скульптура Св. Валянціну – гэта другі манумент заступніку закаханых на тэрыторыі былога СССР, – першы быў адкрыты ў Маскве, у Новінскім пасажы. Жыхары горада Смалявічы разлічваюць на тое, што помнік будзе прывабліваць у горад шматлікіх турыстаў.

Манумент адліты з бронзы і ўсталяваны на высокім каменным пастаменце. Святы крыху нахіляе галаву, як быццам бы прыслухоўваецца да словаў закаханых, а правая рука скульптуры паднята такім чынам, каб блаславіць іх. Нарачоныя прыносяць кветкі да помніка і праз заступніцтва апекуна ўсіх закаханых моляцца аб патрэбных ласках для іх будучай сям’і.

Аўтарам скульптуры стаў выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яраслаў Філіповіч. Малады скульптар працаваў усё лета, а ў верасні скульптура была ўжо гатова.

Смалявічы маюць будучыню – БУДЬМА РАЗАМ!

Тэгі: