Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць шэраг сустрэчаў на Любаншчыне ў Мінскай вобласці 3 снежня.
Спачатку творцы завітаюць у СШ в. Дарасіно ў 9.30;
у 10.45 паэты ўжо будуць выступаць у СШ. в. Смольгава;
у 12.00 паэтычны дуэт правядзе сустрэчу у СШ в. Касцюкі;
а ў 13.00 і 14.00 – перад школьнікамі 5–6 і 11 класаў СШ №3 г. Любань.
Паэтычныя сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”