• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.01.2018 | Гісторыя

Алкагольны гонар ВКЛ. Які алкаголь продкаў дайшоў да нашых дзён?

Нацыянальны алкаголь Беларусі – пытанне, якое ўжо не адзін дзясятак гадоў задаюць сабе прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі. Менавіта гэтае званне спараджае шэраг спрэчак, міфаў і спробаў прыдумаць нешта такое, чаго няма ні ў кога з нашых краін – сябровак былой РП і ВКЛ.

Толькі навошта бегчы так далёка, калі можна проста ўзяць нашу агульную гісторыю і заняцца спробамі аднаўлення алкагольнай спадчыны ВКЛ, чым спрабуюць займацца і нашыя суседзі. Але мы сёння не дзеля дыскусіі, а каб канстатаваць тое, што пітная спадчына ВКЛ і РП у тым ці іншым выглядзе жывая і нават выпускаецца. Дык што сапраўды пайшло ад нашых продкаў, а што – проста міф?

Найперш хочацца згадаць сапраўды шляхецкі алкаголь, які вакол сябе яднаў нашых продкаў і ўсаджваў іх за адзін стол, – крупнік. Гэта моцны лікёр з рознымі спецыямі на спірце. Рабіць яго пачалі прыкладна з XVIII стагоддзя. Крупнік сапраўды можна назваць культавым шляхецкім напоем, як цяпер віскі – часткай вобразу паспяховага чалавека. Інакш чаму лічылася, што любая будучая пані мусіла не проста ўмець рабіць крупнік, але і рабіць яго смачна і выдатна? Бо гатаванне гэтага напою нечым падобнае да спорту – навучыцца рабіць лёгка, але каб стаць асам, давядзецца папацець! Як кажуць некаторыя звесткі, на смачны і якасны крупнік з’язджаліся іншыя шляхціцы з наваколля, бо крупнік быў сапраўднай падзеяй, у гонар якога… трэба выпіць. Адтуль, дарэчы, і пайшла традыцыя “палення” крупніку, калі яго падпальвалі, а па камандзе гаспадыні разам задувалі. А калі казаць пра сучасную і прамысловую вытворчасць, то цяпер гэтым займаюцца Польшча і Літва. Асабліва варта адзначыць літоўскую вытворчасць, бо ковенскі крупнік лічыўся найбольш якасным, і менавіта там у 1906 годзе заснавалі кампанію Stumbris, якая дагэтуль выпускае сапраўды знакавы напой шляхты ВКЛ і РП. Таму калі будзеце ў Літве, паспрабуйце знайсці бутэлечку мясцовага крупніку, якім можам ганарыцца і мы!

А калі вы хочаце пачытаць падрабязней пра гэты цікавы напой, можаце пачытаць гэты стары артыкул Алеся Белага пра крупнік.

Таксама варты ўвагі больш старажытны, але не менш шляхетны напой родам з ВКЛ – пітны мёд. Гэта той самы напой, які пілі ў літаральным сэнсе да апошняй кроплі! Яго гісторыя цягнецца яшчэ з паганства, калі ён меў сапраўды сакральны сэнс, а пазней зрабіўся папулярным напоем. У залежнасці ад якасці і гатунку яго пілі ўсе – ад сялянаў да заможных шляхціцаў. Мацунак яго быў даволі малы, таму каб сапраўды ап’янець, трэба было выпіць не адзін кубак гэтага смачнага і старажытнага напою. Традыцыя і выраб пітнога мёду аднавіўся ў Польшчы і Літве. Прыклад – сучасны літоўскі midus, які можна знайсці амаль у любой краме нашай суседкі. Таксама, для аматараў больш моцнага, ёсць “цяжкая версія” мёду – suktinis. Калі казаць пра беларускія крамы, то некаторыя брэнды мёду трапляюцца, але яны не беларускія, а па-другое, гэтыя вытворцы не кажуць, што гэта старажытны рэцэпт і працэдура гатавання, у адрозненне ад суседскіх медавараў. А польскіх і літоўскіх брэндаў мёду асабіста я ў Беларусі не бачыў. Таму, на жаль, калі вы хочаце сапраўды дакрануцца да нашай ВКЛаўскай пітной гісторыі і будзеце ў Польшчы ці Літве – не пашкадуйце часу і знайдзіце мясцовую бутэльку мёду!

І зноў жа, калі хочаце даведацца ўсе “мядовыя” падрабязнасці, завітайце на адмысловы артыкул Алеся Белага.

Пакуль мы размаўляем пра наш спрадвечны алкаголь, можна згадаць адзін даволі распаўсюджаны алкагольны міф. Так, гаворка пра крамбамбулю. Гісторыя смешная, бо, калі быць шчырымі, то спроба зрабіць гэты замежны напой беларускім узнікла толькі з адной прычыны – гэта змагло б падкрэсліць выключнасць і адасобленасць ад той спадчыны ВКЛ, якую развіваюць Польшча і Літва. У выніку крамбамбуля не змагла стаць візітоўкай Беларусі, але адна наша кампанія яе сапраўды выпускае і якасць прадукту сапраўды добрая. Але якасць і выпуск не змогуць змяніць гісторыю – яе трэба прымаць такой, якая яна ёсць, і разумець, што ВКЛ – гэта не выключна беларуская спадчына і не трэба на гэта злавацца і імкнуцца стварыць нешта асобнае. Лепш пашукаць і аднавіць рэцэпты таго, што сапраўды было мясцовымі напоямі нашых продкаў.

А што яшчэ пайшло з часоў ВКЛ і РП? Адказ – старка. Гэта моцны натуральны прадукт, які можна ахвотна назваць нашым мясцовым віскі. Нават працэс даволі падобны – доўгая вытрымка ў дубовых бочках. Але старка не проста вытрымлівалася – яна магла спець не адно пакаленне! Тут сапраўды працуе прынцып “чым больш, тым лепш”. І вядома, што такая доўгая вытрымка адбівалася на яе каштоўнасці. Збольшага старку піла шляхта і пры даволі значных падзеях, як, напрыклад, паўнагоддзе ці вяселле. На сённяшні дзень існуе толькі адна польская фірма, якая робіць вытрыманую і сапраўдную старку. То бок з натуральнага спірту. А рускія і літоўскія варыянты – хутчэй гарэлкавыя настоі, чым той самы шляхетны напой.

Калі хочацца даведацца больш пра гісторыю старкі, запрашаем пачытаць гэты артыкул.

Дарэчы, літаральна ў кастрычніку мінулага года Завод Вінаградных він у Мінску выпусціў сваю версію Старкі. Як сцвярджае вытворца, напой выпускаецца паводле старажытнага рэцэпту ХІХ стагоддзя. Невядома, ці сапраўды гэта старка, альбо чарговы гарэлачны настой, але сам факт – у Беларусі з’явілася старка, няхай нават яна падпісаная як беларускі, а не ВКЛаўскі напой.

Апошні напой, пра які мы сёння распавядзем, – сапраўды стары і любімы шляхтай. Назва яму – зуброўка. Сваю гісторыю напой вядзе ажно з XVI стагоддзя і сапраўды меў шырокую вядомасць. Фактычна, гэта гарэлка, якая настойваецца на зуброўцы – расліне, якую любяць зубры. І менавіта гэтая трава надае зуброўцы характэрны водар і смак. Калі казаць пра сучасны стан і прамысловасць, то масавую вытворчасць зуброўкі прыдумалі ў 1926 годзе ў Брэст-Літоўску (сучасны Брэст). І па сённяшні дзень там вырабляюць гэтую гарэлку па тым самым рэцэпце. Апроч Беларусі свае варыяцыі зуброўкі маюць Літва, Польшча, Чэхія, Нямеччына, Украіна і, што дзіўна, нават ЗША! Таму зуброўка выдатна адчувае сябе і ў ХХІ стагоддзі, мае пэўную папулярнасць і традыцыя захоўваецца.

Гісторыя пастаянна падкідвае нам сюрпрызы і нечаканасці, таму, магчыма, надыдзе час, калі мы даведаемся яшчэ пра нейкія цікавыя “гарачыя” напоі нашых продкаў, якія нават зможам аднавіць і працягнуць гэтую вартую ўвагі традыцыю ВКЛ і РП!

 

Багдан Сакалоў

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип