Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 - 01.08.2025 18:00 - 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 8 рублёў



У чацвер, 12 чэрвеня, у музеі Максіма Багдановіча адкрываецца выстава узорнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Дэкор» «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»





Пасля адкрыцця тэматычнага музея ў Заслаўі традыцыя маляваных дываноў атрымала новае дыханне. 

Навучэнцы студыі «Дэкор» таксама зацікавіліся гэтым відам народнага роспісу па тканіне і цэлы навучальны год творча пераасэнсоўвалі, вывучалі гісторыю ўзнікнення маляванкі і асаблівасці тэхналогіі. 

На выставе прадстаўлены стылізацыі пад маляваныя дываны з «начнымі» выявамі старажытных помнікаў архітэктуры Беларусі, а таксама партрэты Максіма Багдановіча і Язэпа Драздовіча. 


Выстава працуе па 1 жніўня. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Выстава Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы» ў Мінску

02.08.2025 18:00 - 14.09.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

Прэм’ера спектакля «Neurostorm» у Варшаве

23.08.2025 19:00 - 24.08.2025 21:00 SCENA METRO (Metro Bródno, lok. 1050)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ