Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 - 31.08.2025 11:00 - 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32) 5 рублёў



У мастацкім музеі пачала працу выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня. Метады навуковай рэстаўрацыі музейнага фонду Рэспублікі Беларусь».






Гэта магчымасць убачыць карпатлівую працу рэстаўратара па захаванні нашай культурнай спадчыны.

Аснову выставы склалі больш за 20 твораў мастацтва ХVІІІ — ХХ стст. са збору ВОКМ, адрэстаўраваныя за мінулае дзесяцігоддзе і малавядомыя гледачам.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены і двухбаковыя карціны як узор вышэйшай ступені рэстаўрацыйнай практыкі.

Візуальны шэраг экспазіцыі дапоўнены відэа- і фотаматэрыяламі аб этапах рэстаўрацыі, навуковай дакументацыяй, прафесійнай літаратурай, інструментамі і дапаможнымі матэрыяламі, якія раскрываюць прафесію мастака-рэстаўратара.

Асобна расказана аб гісторыка-мастацтвазнаўчых і фізіка-хімічных даследаваннях, якія папярэднічаюць рэстаўрацыйны працэс.

Пабываць за дзвярыма майстэрні дазволіць эпіграф да выставы — экспазіцыя Анастасіі Кегелевай. 17 здымкаў створаць для гледачоў эфект «прысутнасці» ў працэсе і дазволяць адчуць атмасферу музейнай працы.


Квіткі: 5 рублёў — дарослыя, 2,5 рублі — школьнікі, студэнты.

Выстава будзе працаваць па 31 жніўня.




Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

«Relikt» у Варшаве

04.04.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ