Алесь Камоцкі: «Цяпер я не баюся дзяцей»

Алесь Камоцкі зладзіў шэраг канцэртаў па Гомельшчыне на працягу 14–15 траўня.

img_3291

Гэтым разам канцэрты ладзіліся ў СШ пасёлка Крынічны, у Ельскім доме культуры, у СШ №6 г.Калінкавічы, а таксама ў ДК «Будаўнічы» г.Мазыра.

img_3296

Алесь Камоцкі:

«Вельмі ўразіў выступ у Ельску. На выступ прыйшлі дзеці з інтэрнатаў. Спачатку падалося, што цяжка, а потым як знайшлі разуменне! Я знайшоў там сябра Віцю, які дапамагаў мне весці канцэрт.

img_3390

Асабіста для мяне гэта былі вельмі карысныя выступы. Дарослых было мала, бо ў іх у пятніцы і суботы – грады. А дзяцей многа. Пасля гэтых выступаў я больш не баюся дзяцей да 12-13 гадоў. Галоўнае – быць з імі, размаўляць з імі як з дарослымі. Паказваць, што яны такія самыя, як ты.

img_3286

Розныя адбыліся выступы, і самым адметным было тое, што дзяцей была большасць. Таксама спадабаўся горад Мазыр. Прыгожы горад. Што датычыць людзей, то для сябе я зрабіў выснову, што палешукі рознымі бываюць. У Мазыры мясцовы дэпутат запрасіў мяне на восеньскія гастролі па сярэдніх школах».

img_3392

Алесь Камоцкі паведаміў, што пасля выступаў вяртаўся дадому няхай і стомлены, але задаволены.

Творчыя сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: , ,