• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
27.01.2017 | Культура

Антон Астаповіч: Новы Кодэкс аб культуры — «міна запаволенага дзеяння»

Эксперт па ахове помнікаў распавёў, якім быў Мінск у Сярэднявеччы, і адказаў на праблемныя пытанні горадабудаўніцтва і захавання спадчыны ў сталіцы.

Пасля калядных вакацый распачаў свае пасяджэнні ў новым сезоне Клуб гісторыі Мінска. Першым яго госцем стаў кіраўнік Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, які паразважаў на тэму старажытнага Менска ў сучасным Мінску і таго, што ад яго засталося.

На думку Астаповіча, самае каштоўнае, што страціла сталіца, — нават не будынкі, а гістарычная планіроўка. Яе фрагменты дзе-нідзе яшчэ захаваліся, але гэта мізер у параўнанні з тым, што можна было б уратаваць. А некалі ж Мінск быў сапраўды еўрапейскім горадам, пра што сведчыць сістэма фартыфікацый, якая тут існавала. Так, паводле гарадскога плану 1797 года, у Мінску была свая цытадэль, якая размяшчалася на ўсходнім напрамку. Планіровачная структура сярэднявечнага Мінска ўяўляла сабой спробу пошуку ідэальнага горада. Што адметна, гэтая структура не мянялася з даўніх часоў да самай Другой сусветнай вайны.

Пра перабудовы пасляваеннага часу можна казаць шмат, як і пра сучасныя спробы вярнуць сталіцы яе старажытны дух. Але што маем — тое маем, і сёння перад горадам стаяць ужо іншыя выклікі.

Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» даведалася, што думае эксперт адносна захавання сучаснай гарадской спадчыны.

 

Што можа зрабіць грамадскасць у плане аховы помнікаў?

— Мінулы год быў для мяне ў гэтым плане навучальным. Мы завязалі кантакты з Украінскім Таварыствам аховы помнікаў. Заканадаўства Украіны значна больш ліберальнае ў параўнанні з нашым, і там шырокія колы грамадзян могуць вельмі моцна ўплываць на горадабудаўнічыя працэсы і на працэсы аховы спадчыны. Львоўскае Абласное Таварыства аховы помнікаў абапіраецца менавіта на шырокую грамадскасць. Наша ж нарматыўна-прававая база ўсё зводзіць да экспертнага кола. Так, у нас праводзяцца грамадскія абмеркаванні праектаў. Але ж калі вы ўважліва пачытаеце Палажэнне аб грамадскім абмеркаванні, там напісана, што заўвагі і прапановы, не абгрунтаваныя нарматыўна-прававымі і нарматыўна-тэхнічнымі дакументамі, да разгляду не прымаюцца і ў пратакол не заносяцца. На абмеркаваннях у нас часта збіраецца шмат народу, ідуць гарачыя дыскусіі, а далей гэта ні ўва што не пераўтвараецца. Нам застаецца толькі старацца абгрунтаваць сваю пазіцыю дзеючымі прававымі і тэхнічнымі нормамі, а калі мы будзем казаць, што спадчыну трэба захоўваць, нас ніхто не пачуе.

 

Кодэкс аб культуры — «міна запаволенага дзеяння»

Нагадаем, новы нарматыў уваходзіць у сілу 3 лютага.

— Кодэкс аб культуры я лічу мінай запаволенага дзеяння. Там вельмі шмат нестыковак, падвойных трактовак. Дзякуй Богу, удалося адстаяць адну маленькую пазіцыю, якая шмат на што ўплывае. Бо яшчэ ў праекце гаварылася, што наданне статуса помнікам мясцовага значэння ажыццяўляе мясцовая ўлада, і пазбаўленне статуса — таксама аблвыканкамы. Удалося гэтую пазіцыю адбіць: пазбаўленне статусу ўсё адно будзе адбывацца праз навукова-метадычную раду і Саўмін. Калі б гэта засталося ў кампетэнцыі мясцовых уладаў, Беларусь бы засталася без помнікаў, бо няма помніка — няма праблемы.

Але ў Кодэксе шмат нестыковак датычна распрацоўкі праектнай дакументацыі. Інстытут навуковых кіраўнікоў адмяняецца, на дадзены момант няма ніводнага падзаконнага дакумента, які рэгулюе навуковае кіраўніцтва, вызначае атэстацыйную камісію для новых навуковых кіраўнікоў. Калі да трэцяга лютага такіх дакументаў не з’явіцца, Кодэкс не будзе працаваць.

 

Пра лёс будынкаў па вул. Вызвалення і кляштара 2-ой бальніцы

— Наконт Вызвалення. Пасля Новага года з’явілася інфармацыя: чыноўнікі Цэнтральнага выканкама агучылі, што праект прайшоў усе ўзгадненні і экспертызу. Гэта брутальны падман з боку чыноўнікаў. Да гэтага часу праект духоўна-асветніцкага цэнтра Праваслаўнай царквы не ўзгоднены Міністэрствам культуры, таму што заключэнне па праектнай дакументацыі, якое выдалі ўлетку, адмоўнае. З гэтым заключэннем, калі не будуць выпраўлены ўсе заўвагі, праект ніяк экспертызу не пройдзе. Як ён можа прайсці экспертызу, калі няма пратакола грамадскага абмеркавання, справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе? У гэтым праекце я прасочваю схему на мяжы карупцыйнай, таму што генпраекціроўшчык — упраўленне праектавання Галоўэкспертызы, і там жа праект будзе праходзіць экспертызу. Але вядзецца праца — пакуль нам у гэтым адмоўлена, — каб архітэктурны праект быў выведзены на грамадскае абмеркаванне, паколькі ён парушае рэгламент праекту дэталёвага планавання. Але мы будзем да апошняга дамагацца грамадскага абмеркавання.

Што тычыцца тэрыторыі былой другой бальніцы, былога Траецкага кляштару і былога Лаўскага прадмесця, дзе цяпер стаіць ВДНГ. На жаль, там сітуацыя больш складаная, бо ў 2013 годзе ў карэктыроўку ПДП усе новыя рэгламенты будаўніцтва ўвайшлі. Корпус бальніцы 1920-х гадоў з пасляваеннай надбудовай двух паверхаў будзе дэмантавацца, як і будынак «БелЭкспа» 1968 года і, на жаль, няма нават юрыдычных падстаў, каб супрацьстаяць гэтаму. Але ж чатыры старых будынка Траецкага кляштара, які быў перабудаваны пад патрэбы бальніцы, будуць захаваныя, бо маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і там не прадугледжана новае будаўніцтва. Я прагназую, што яно з’явіцца на месцы будынка экспацэнтра.

 

«Стаіць археолаг і з-пад каўша экскаватара дастае артэфакты»

Амаль ва ўсіх дакументах беларускага заканадаўства, якія рэгулююць археалагічную дзейнасць, ёсць, зноў-такі, міна запаволенага дзеяння, якая дазваляе абыходзіць любую археалогію. На тэрыторыі аховы культурнага пласта дазволены толькі археалагічны нагляд. То бок у нас на багацейшых культурных пластах можна рабіць любыя земляныя работы толькі ў рэжыме археалагічнага нагляду: стаіць археолаг і з-пад каўша экскаватара дастае артэфакты. На жаль, гэта катастрофа для Беларусі. Гэта прыводзіць да таго, што ёсць легальны шлях абыходзіць любыя паўнавартасныя археалагічныя пошукі. У той жа Польшчы на любых земляных работах у гарадах прысутнічае археолаг, тое ж самае ў Львоўскай вобласці. У нашай жа краіне нават працы на помніках культуры вядуцца па агульнабудаўнічых нарматывах, а рэстаўрацыйных норм папросту не існуе.

 «ЕўраБеларусь»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 19.08 — 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 19.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 19.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 19.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 19.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 19.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 19.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску
  • 19.08 — 01.09Выстава «Жаночы Род» у Мастацкім музеі ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM