У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing выйшла аповесць Максіма Гарэцкага «Дзве душы» ў перакладзе Волі Яноўскай на ангельскую мову, якая таксама з’яўляецца заснавальніцай выдавецтва, піша bellit.info.
Кніга ў перакладзе мае назву Maksim Haretski «Two Souls» і прадаецца на самых папулярных інтэрнэт-пляцоўках (напр., Amazon) у двух фарматах: электронным і друкаваным.
«... Для ЗША і асабліва Канады, «краін імігрантаў», дзе жывуць мільёны прадстаўнікоў розных «маленькіх» культур, нацый і моў, пытанні аб асіміляцыі, захаванні, вызначэнні і выбудове ідэнтычнасці застаюцца актуальнымі, і дыялогі аб гэтым тут не спыняюцца. Таму я спадзяюся, што нашы пераклады дапамогуць прасунуць нашу культуру і наратыў, пашырыць след, і стануць часткай больш шырокага культурнага абмену», — пракаментавала перакладчыца Воля Яноўская допіс у фэйсбуку з нагоды выхаду кнігі.