У Магілёўскім архіве знайшлі беларускі штамп міжваеннага часу з памылкамі

06.01.2022 Гісторыя

Зірніце, як выглядалі архіўныя даведкі, якія выдаваў грамадзянам Цэнтральны гістарычны архіў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў першы год свайго існавання. Фота архіўнай даведкі размясціла суполка «National Historical Archives of Belarus» у фэйсбуку.


83 гады таму не звярталі ўвагі на такія дробязі як арфаграфічныя памылкі. Тагачасны адрас архіва на штампе — «Могилев» замест «Магілёў», а архіўнае кіраўніцтва «Центральнае» замест «Цэнтральнага».

Круглая пячатка яшчэ старая, узору пачатку 1930-х гг. — «Магілёўскі гістарычны архіў». Даведку знайшоў архівіст Алесь Петухоў, дакумент захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці.

000.jpg