Адкрыты прыём заявак на фестываль Арт-Мінск 2024

27.02.2024 Мастацтва

Фестываль Арт-Мінск пройдзе з 2 траўня па 9 чэрвеня ў Палацы мастацтва.


artminsk-2024-2.jpg

Да ўдзелу прымаюцца работы аўтараў, старэйшых за 18 гадоў (іншых узроставых абмежаванняў няма), не больш за тры работы ў розных відах, жанрах і тэхніках выяўленчага і прыкладнога мастацтва, створаных за апошнія тры гады (2021-2024 гг.). Не дапускаецца плагіят, а таксама работы, якія ўдзельнічалі ў фестывалі Арт-Мінск або Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам раней.

Усе работы, адпраўленыя ў заяўцы, будуць размешчаныя на анлайн-платформе Artcenter.by у фармаце электроннага каталога.

Медыя творы можна даслаць на e-mail: contact.artcenterby@gmail.com з указаннем асабістых звестак і апісаннем праекту.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена шляхам смс-абвесткі. Арганізатары праекта пакідаюць за сабой права адбору найбольш значных твораў з тых, што прайшлі да размяшчэння ў экспазіцыі. Памятайце, што работы павінны быць падрыхтаваныя да экспанавання і дастаўленыя ў Палац мастацтва аўтарам або яго даверанай асобай.

Для падачы заяўкі неабходна зарэгістравацца на сайце.

Прыём заявак працягнецца да 15 сакавіка да 23:59.