• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.09.2023 | Адукацыя

Новы падручнік па геаграфіі і дапамога дзецям з асаблівасцямі. Над якімі праектамі працуе Асацыяцыя педагогаў

Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі створаная мінулай восенню і аб’ядноўвае педагогаў, якія патрапілі пад каток рэпрэсіяў і мусілі ратавацца з Беларусі. Спатрэбіўся час і высілкі, каб легалізавацца ў Польшчы. Але, здаецца, самы цяжкі перыяд ужо пройдзены, і Асацыяцыя распачала актыўную дзейнасць, — піша «Новы Час».


Пра планы і магчымасці выданню распавёў старшыня Рады Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі Павел Церашковіч.

pavel-cerashkovich.jpg
Павел Церашковіч

— Асацыяцыя створаная ў лістападзе мінулага года, але многа часу і высілкаў сышло на легалізацыю. Мы прайшлі ўсе ступені росту: падрыхтавалі ўнутраныя дакументы, знайшлі партнёрскую арганізацыю — Рух беларускай салідарнасці. Гэта парасонавая структура кшталту інкубатара: усім вядомыя бізнес-інкубатары, а гэта інкубатар НДАшны. Яна дае права дзейнічаць ад імя юрыдычнай асобы, мець банкаўскі рахунак — то бок займацца той дзейнасцю, на якую мы і разлічвалі.

За гэты час назбіралася ўжо некалькі праектаў. У тым ліку атрымалі грошы на рэалізацыю праекта, накіраванага на дапамогу дзецям з асаблівасцямі, якія з’ехалі разам з бацькамі з Беларусі і знаходзяцца ў Варшаве. Такія дзеці часта маюць праблемы з маўленнем, і калі яны трапляюць у іншае моўнае асяроддзе, то ўсе іхнія праблемы памнажаюцца. Гэты праект разлічаны на аказанне дапамогі такім дзеткам, якую знайсці вельмі і вельмі няпроста.

Другі праект скіраваны на настаўнікаў — і на тых, якія апынуліся ў эміграцыі, але магчымая таксама праца і з настаўнікамі ў Беларусі. Мы аказваем метадычную дапамогу настаўнікам, у тым ліку на засваенне так званага кампетэнтнаснага падыходу, які на сённяшні дзень з’яўляецца базавым ва ўсёй Еўропе. Дарэчы, з гэтымі кампетэнцыямі спрабавалі працаваць і ў Беларусі, але не скажу, што атрымалася вельмі добра: далёка не ўсе настаўнікі ведаюць, што гэта такое, і як з імі працаваць.

Наступны праект арыентаваны на будучыню — на рэформу адукацыі, у тым ліку школьнай. Адна з самых вострых праблем, якія існуюць сёння ў беларускай школе, — гэта якасць падручнікаў. Зараз мы рыхтуем новы падручнік для дзясятага класа па геаграфіі: гэта сацыяльна-эканамічная геаграфія свету. Мэта — стварыць новы падручнік, які б выправіў усе хібы, зробленыя ў цяперашніх школьных падручніках. Напісанне новага дапаможніка грунтуецца на абагульненні досведу выдання падобных тэкстаў у вялікай колькасці краін свету, у тым ліку ў краінах, дзе сёння вельмі шмат беларусаў: у Польшчы, у Літве, у Германіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатах Амерыкі, Індыі і нават знайшлі вельмі цікавы падручнік Кеніі. На падборку абагульненняў усяго гэтага рыхтуецца новы падручнік. Вельмі дзіўна, што ў нас нават геаграфія вельмі ідэалагічная дысцыпліна. Мы ж паставілі за мэту зрабіць дапаможнік, каб там было як мага меней ідэалогіі.

Наступны праект рэалізуецца з дапамогай Германіі. Мы плануем давесці да нямецкіх палітыкаў, да прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці факты рэпрэсій у акадэмічным асяроддзі ў Беларусі. Зараз мы праводзім апытанне беларускіх прафесараў, выкладчыкаў, якіх звольнілі з беларускіх універсітэтаў. Гэтае апытанне ляжа ў аснову тэста, які мэтанакіравана будзем прапанаваць нямецкім палітыкам, прадстаўнікам недзяржаўнага сектару такім чынам, каб арганізаваць дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.

— Як можна звязацца з Асацыяцыяй?

— Ужо з’явіўся сайт нашай Асацыяцыі, куды можна звярнуцца па дапамогу. Але я хачу адразу падкрэсліць, што мы аб’ядналіся ў Асацыяцыю — супольнасць людзей, якія разам спрабуюць вырашыць праблемы. Гэта не фонд, у нас няма сродкаў, каб адразу аказаць дапамогу. Але рэсурсы, якія ў нас ужо ёсць у наяўнасці (магчымасць працаваць ад імя юрыдычнай асобы, банкаўскія магчымасці, бухгалтарскія) дазваляюць людзям, якія далучацца да нашай Асацыяцыі, падаваць заяўкі на праекты, атрымліваць гранты, узаемадзейнічаць з намі. Таму запрашаю ўсіх жадаючых далучыцца да нас, тым больш што Асацыяцыя пакуль невялікая, у нас папросту не хапае працоўных рук, няма каму шчыльна працаваць і з іншым нашым сайтам «Адукацыйны кірмаш».

Самае галоўнае, што мы збіраем людзей разам, бо гуртам многія праблемы вырашаць значна лягчэй.

— То бок, на гэты момант Асацыяцыя ў асноўным аказвае арганізацыйна-юрыдычную дапамогу?

— Сёння мы не можам дапамагчы людзям непасрэдна, бо на гэта няма рэсурсаў. Але мы даем магчымасць рэалізаваць свае ідэі, то бок дапамагчы сабе самім.

Чытайце яшчэ: 24 настаўнікі сталі выпускнікамі анлайн-курсаў «Васьмінога»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

Галубка з яго тэатральнымі «галубянятамі» абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу....

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип