“Азёрны край паэзіі”

ak_16

Так з любоўю назваў сваю малую радзіму – Лепельшчыну – заслужаны дзеяч культуры, знакаміты паэт Анатоль Вярцінскі падчас выступу ў Матырынскай сярэдняй школе, куды 26 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ён завітаў разам з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным.

Нагодай для творчай сустрэчы стаў выхад 39 нумара часопіса “Дзеяслоў”, у якім змешчаная паэтычная падборка Анатоля Вярцінскага, навеяная настальгіяй па родных мясцінах, а таксама нізка вершаў выпускніка Матырынскай школы Алеся Котава.

ak_27
Удзячныя землякі

Малады паэт Алесь Котаў адмыслова для гэтай падзеі прыехаў з Віцебску, дзе вучыцца на фізіка-матэматычным факультэце універсітэту, каб падзяліцца творчай радасцю са сваімі землякамі. У імпрэзе ўзяла ўдзел яшчэ адна маладая паэтка з Лепеля — Насця Грышчук.

ak_32
З сябрамі лепельскага клуба “Выток”

У той жа дзень паэты прэзентавалі “лепельскі” нумар часопіса ў санаторнай школе вёскі “Бароўка”, а таксама ў Лепельскім Доме культуры, куды на сустрэчу з вядомымі творцамі завіталі ўдзельнікі літаратурна-музычнага клубу “Выток”.

Тэгі: