«Бачная» — праект пра беларусак, якіх варта ведаць

У сваім эсэ мастацтвазнаўца і пісьменніца Лінда Нохлін задае пытанне: чаму не было вялікіх мастачак? Гэтак жа можна спытаць пра вялікіх беларусак, піша @PENBelarus.


69.jpg

Чаму ў гісторыі Беларусі так мала жаночых імёнаў? Ці азначае гэта, што спрадвеку беларускі саступалі беларусам у розуме, адвазе, амбіцыях ды іншых якасцях, якія здольныя зрабіць чалавека выбітным або, у нашым выпадку, выбітнай. А можа праблема ў іншым?

У межах праекту «Бачная» арганізатары раскажуць пра беларусак, якія сваімі талентамі, адвагай і працай заслужылі права называцца вялікімі.

На дыскусіі можна будзе даведацца аб тым, што менавіта сфармавала асобы выдатных беларусак і дазволіла ім вырвацца з кайданоў патрыярхальнага парадку, а таксама аб тым, як сёння гендарныя стэрэатыпы працягваюць уплываць на жанчын пры выбары і падчас прафесійнага ды творчага шляху.

На працягу тыдня вас чакаюць публікацыі пра выдатных жанчын з гісторыі Беларусі, аналітыка і інтэрактывы на тэму жаночай рэпрэзентацыі.

Сачыць за праектам можна тут